18 красавiка 2024, Чацвер, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чарнобыльскай зоне зафіксавалі анамальныя скачкі радыяцыі

6
У Чарнобыльскай зоне зафіксавалі анамальныя скачкі радыяцыі
ВІД НА ЧАРНОБЫЛЬСКУЮ АЭС (ФОТА: ДЗЯРЖАЎНАЕ СПЕЦЫЯЛІЗАВАНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА «ЧАРНОБЫЛЬСКАЯ АЭС» VIA FACEBOOK)

Экаактывісты паведамілі, што радыяцыйнае забруджванне выйшла за межы зоны адчужэння.

У адміністрацыі Чарнобыльскай зоны адчужэння патлумачылі значныя скачкі радыяцыйнага забруджвання, якія фіксаваліся цягам апошняга тыдня, штогадовай праверкай датчыкаў, паведамляе nv.ua .

Паводле звестак арганізацыі Save Dnipro, 17 лістапада на станцыі маніторынгу ля новага сховішча адпрацаванага ядзернага паліва ХОЯТ-2 паказчык радыяцыйнага забруджвання падскочыў амаль у 600 разоў - са стандартных 210 НЗП/гадзіну да 124 000 НЗП/гадзіну. 18 лістапада на суседняй станцыі Адвадны канал гэты паказчык вырас да 62 400 НЗП/гадзіну, гэта значыць, амаль у 300 разоў вышэй за дапушчальнае значэнне.

Экаактывісты абвясцілі, што радыяцыйнае забруджванне выйшла за межы зоны адчужэння. У сяле Гарнастайпаль Вышгародскага раёна Кіеўскай вобласці 17 лістапада радыяцыйнае забруджванне перавысіла дапушчальнае значэнне ў 876 разоў і дасягнула 87 620 НЗП/гадзіну, гаворыцца ў заяве Save Dnipro.

У Дзяржаўным агенцтве Украіны ў кіраванні зонай адчужэння запэўнілі, што радыяцыйны фон на тэрыторыі зоны адчужэння знаходзіцца ў межах дапушчальных узроўняў.

Перавышэнне дапушчальнага ўзроўню радыяцыі спецыялісты справакавалі штучна - у рамках штогадовай праверкі датчыкаў. Для гэтага да прыбораў спецыяльна паднялі ўзоры радыеактыўных рэчываў, піша ТСН.

«Цяпер у зоне адчужэння адбываецца метралагічная паверка датчыкаў, якія зафіксавалі значнае перавышэнне кантрольных узроўняў магутнасці эквівалентнай дозы», - гаворыцца ў заяве.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках