25 красавiка 2024, Чацвер, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля паліклінік Менска з'явіліся намёты

4
Каля паліклінік Менска з'явіліся намёты

У іх можна чакаць чаргі на тэст на COVID-19 або прыёму да лекара.

Каля гарадскіх паліклінік Заводскага раёна Менска з'явіліся намёты. У іх можна пачакаць сваёй чаргі на здачу тэсту на COVID-19 або кансультацыі медыкаў аддзялення для пацыентаў з высокай тэмпературай. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя ў тэлеграм-канале.

Сёння ў тэлеграм-канале «Белыя халаты. News» з'явіліся фота вайсковай палаткі каля 17-й паліклінікі Менска. Гэта паліклініка ў Заводскім раёне сталіцы.

Чытачы тэлеграм-канала паведамлялі, што некалькі дзён у паліклініцы былі доўгія чэргі пацыентаў з прыкметамі ВРВІ.

Пазней у афіцыйным тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя з'явіўся каментар пра тое, навошта ўсталёўваюць гэтыя намёты. Выявілася, што цяпер яны будуць каля усіх паліклінік Заводскага раёна Менска.

«Спецыяльныя намёты для чакання з'явіліся сёння побач з усімі дарослымі і дзіцячымі паліклінікамі Заводскага раёна Менска. Пастановай кіраўніка раёна пацыентам, якія прыходзяць для здачы тэсту на COVID-19 або кансультацыі ў так званыя блокі для людзей з тэмпературай, прапанавана не стаяць на дварэ, а размесціцца ў такіх палатках. Як паказаў досвед, асабліва неабходныя такія месцы чакання ў панядзелак і пятніцу», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, цяпер у паліклініках чэргі пацыентаў з прыкметамі ВРВІ. Людзі сядзяць або стаяць у калідорах, а каб знізіць рызыку заражэння COVID-19, трэба забяспечыць дыстанцыю мінімум 1,5 метра.

У Беларусі на 26 лістапада - 130 012 выпадкаў COVID-19 з пачатку пандэміі. Прырост за дзень – 1 563. Паправіліся і выпісаныя 108 769 пацыентаў (1 317 за апошні дзень), у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 128 пацыентаў (дзевяць за апошні дзень). Проста цяпер у актыўнай фазе COVID-19 - 20 115 чалавек.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках