25 красавiка 2024, Чацвер, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спрытны ход Байдэна

16
Спрытны ход Байдэна
ДЖО БАЙДЭН

Хто будзе адказваць за нацыянальную бяспеку ЗША?

У панядзелак абраны прэзідэнт Джо Байдэн афіцыйна апублікаваў спіс кандыдатаў у кабінет міністраў. Ён укамплектаваў сваю новую каманду ў замежнай палітыцы і нацыянальнай бяспецы дасведчанымі чыноўнікамі і функцыянерамі часоў Барака Абамы, піша амерыканскае выданне Politico (пераклад - inosmi.ru).

Міністрам нацыянальнай бяспекі Байдэн абраў Алехандра Маёркаса (Alejandro Mayorkas) у якасці міністра, дырэктарам нацыянальнай выведкі - Аўрыл Хейнз (Avril Haines), а спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ў пытаннях клімату - Джона Кэры (John Kerry).

Таксама пацвердзіліся паведамленні, якія паступілі на выходных, што дзяржсакратаром Байдэн абраў Энтані Блінкена (Antony Blinken), дарадцам у нацыянальнай бяспецы - Джэйка Салівана (Jake Sullivan), а амбасадаркай ЗША ў ААН - Лінду Томас-Грынфілд (Linda Thomas-Greenfield).

Маёркас нарадзіўся на Кубе і патрапіў у ЗША, калі яму быў год. У адміністрацыі Абамы ён быў намеснікам міністра нацыянальнай бяспекі, а цяпер ён - партнёр юрыдычнай фірмы WilmerHale.

Калі ягоную кандыдатуру ўхваляць, Маёркас стане першым лацінаамерыканцам на пасадзе міністра нацыянальнай бяспекі. За адміністрацыяй Трампа міністэрства фактычна адмовілася ад сваёй місіі гарантавання ўнутранай бяспекі і засяродзілася на іміграцыйным кантролі. Актывісты напэўна будуць ціснуць на Байдэна, каб той скасаваў шэраг правіл і загадаў мінулай адміністрацыі, якія абмяжоўваюць прыток мігрантаў.

Джэй Джонсан (Jeh Johnson), міністр нацыянальнай бяспекі за Абамам (з 2013 да 2017 года), заявіў у панядзелак, што выбарам Маёркаса ён «надта задаволены».

Джонсан адзначыў, што ў Маёркаса «ўсебаковы досвед» працы з міністэрствам, бо ён займаў пасады намесніка міністра нацыянальнай бяспекі, дырэктара Службы грамадзянства і іміграцыі ЗША і паверанага ў паўднёвай Каліфорніі. «Я не магу ўявіць сабе больш кампетэнтнага чалавека на гэтую пасаду», - сказаў Джонсан.

Прызначэнне Хейнз таксама стане гістарычным: яна стане самай высокапастаўленай жанчынай у выведвальнай супольнасці ЗША і першай жанчынай-дырэктаркай нацыянальнай выведкі. Хейнз - яшчэ адна былая чыноўніца адміністрацыі Абамы, былая намесніца дарадцы ў нацыянальнай бяспецы і намесніца дырэктара ЦРУ.

Хейнз уваходзіла ў кіраўніцтва стратэгічнай кансультацыйнай фірмы WestExec Advisors, якую заснавалі ў 2018 годзе іншыя былыя функцыянеры адміністрацыі Абамы - ужо згаданы Блінкен і Мішэль Флурнуа (Michèle Flournoy), былы намеснік міністра абароны ў пытаннях палітыкі, якую многія ўжо бачаць кіраўніцай Пентагона ў адміністрацыі Байдэна.

Хоць кандыдатура Хейнз прыцягнула ўвагу прагрэсіўнага крыла Дэмакратычнай партыі, былы супрацоўнік ЦРУ Марк Палімерапулас (Marc Polymeropoulos) сказаў, што гэта - «выдатны выбар», і пахваліў яе за «геркулесаўскую працоўную этыку».

«Абедзве служылі ў ЦРУ і ў Белым доме на кіроўных пасадах, і выдатна разумеюць, як выведка падтрымлівае палітыку і як уладкаванае міжведамаснае супрацоўніцтва», - сказаў Палімерапулас, які прапрацаваў у ЦРУ 26 гадоў да выхаду на пенсію ў 2019 годзе.

«У яе наладжаныя кантакты з замежнымі лідарамі, і гэта аблегчыць задачу яе выведвальнай дыпламатыі», - дадаў ён.

Былы намеснік дырэктара нацыянальнай выведкі ў адміністрацыі Трампа Сью Гордан (Sue Gordon) таксама назвала Хейнз «фантастычным выбарам».

Кэры, у мінулым сенатар ад Масачусеца і кандыдат у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі ў 2004 годзе, з 2013 да 2017 года займаў пасаду дзяржсакратара Абамы пасля сыходу Хілары Клінтан з Фог Батама (раён Нью-Ёрка, дзе знаходзіцца штаб-кватэра Дзярждэпартамента, заўв. перакл.).

Ён адным з першых падтрымаў Байдэна на праймерыз Дэмакратычнай партыі 2020 года і разам з чальцом Палаты прадстаўнікоў ад Нью-Ёрка Александрыяй Акасіё-Кортэс (Alexandria Ocasio-Cortez) выступіў сустаршынём аб'яднанай рабочай групы ў змене клімату, куды ўвайшлі прадстаўнікі дэмакратычнага істэблішменту і прагрэсіўнага крыла.

Былы высокапастаўлены чыноўнік міністэрства абароны ў адміністрацыі Абамы і гісторык спецыяльных аперацый Марк Джэйкабсан (Mark Jacobson), цяпер супрацоўнік Сіракузскага ўніверсітэта, заявіў у панядзелак, што «выбар Кэры выдатны са структурнага пункту гледжання».

Джэйкабсан уважае яго прызначэнне «прызнаннем таго, што нашы структуры нацыянальнай бяспекі сярэдзіны 20-га стагоддзя не былі прызначаныя для барацьбы з ўсёабдымнымі і патэнцыйна больш істотнымі пагрозамі - напрыклад, са зменай клімату».

«За Байдэнам у кабінеце міністраў будзе сядзець чыноўнік з месцам у Савеце нацыянальнай бяспекі, які зможа развязваць унутраныя і міжнародныя праблемы і лёгка перасякаць штучную лінію, якую прачарцілі палітыкі. Спрытны ход», - сказаў Джэйкабсан.

Кадравая аб'ява ад пераходнай групы Байдэна прагучала пасля таго, як Рон Кляйн (Ron Klain), новы кіраўнік адміністрацыі Белага дома за Байдэнам, абвясціў у нядзелю, што абраны прэзідэнт абвесціць пра свае першыя прызначэнні ў аўторак.

Пазней у нядзелю некаторыя СМІ паведамілі, што Байдэн абраў Блінкена, дарадцу ў замежнай палітыцы, Саліван, дарадцу па ўнутранай палітыцы, і Томас-Грынфілд, дасведчанага дыпламата, за іх адміністрацыйны досвед

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках