29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар гурта «Dzieciuki» прысвяціў новую песню героям паўстання 1863 года

4
Лідар гурта «Dzieciuki» прысвяціў новую песню героям паўстання 1863 года
АЛЕСЬ ДЗЯНІСАЎ
ФОТА: EURORADIO.FM

Яна напісаная на вершы Уладзіміра Караткевіча.

Да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча лідар гурта «Dzieciuki» Алесь Дзянісаў разам з творчым рухам «Асобы» запісаў песню на вершы пісьменніка. Песня і кліп прысвечаныя паўстанцам 1863-1864 гадоў, паведамляе hrodna.life.

«Гэта творчасць - вынік фантастычнай выпадковасці. Вось падзеі апошніх месяцаў, кансалідацыя гарадзенскай творчай супольнасці, вось і разумовае замацаванне творчага калектыву ў цікавасці да творчасці генія беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Нам пашчасціла аб'яднаць словы, музыку і вобразы напярэдадні юбілею паэта - 90 гадоў з дня ягонага нараджэння», - напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках рэжысёр відэароліка Васіль Калач.

Уладзімір Караткевіч - адзін з самых папулярных беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя. Ён аўтар такіх твораў, як «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», «Дзікае паляванне караля Стаха» ды іншых.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках