23 красавiка 2024, aўторак, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент прыняў новую рэзалюцыю што да сітуацыі ў Беларусі і забойства Рамана Бандарэнкі

18
Еўрапарламент прыняў новую рэзалюцыю што да сітуацыі ў Беларусі і забойства Рамана Бандарэнкі

Дэпутаты ЕП заклікалі да канкрэтных дзеянняў супраць рэжыму Лукашэнкі.

Еўрадэпутаты прагаласавалі ў пытанні прыняцця рэзалюцыі, якая тычыцца сітуацыі ў Беларусі. Яе праект быў размешчаны на сайце Еўрапейскага парламента.

У праекце дакумента пад назвай «Рэзалюцыя з нагоды працягу парушэння правоў чалавека ў Беларусі, між іншым забойства Рамана Бандарэнкі», выказваюцца спачуванні сям'і загінулага і тым сем'ям, якія страцілі блізкіх у выніку рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі.

У рэзалюцыі зноў заяўляецца пазіцыя ЕЗ пра непрызнанне афіцыйных вынікаў галасавання 9 жніўня 2020 года і ўтрымліваецца заклік да правядзення новых, сумленных і свабодных выбараў пад наглядам БДІПЧ АБСЕ. Апроч іншага, сярод асноўных палажэнняў дакумента таксама значацца:

- патрабаванне хуткага, дбайнага, бесстаронняга і незалежнага расследавання смерці Рамана Бандарэнкі, а таксама звязаныя з пратэстамі смерці Аляксандра Тарайкоўскага, Аляксандра Віхора, Арцёма Парукава, Генадзя Шутава і Канстанціна Шышмакова;

- заклік да Еўракамісіі павялічыць дапамогу незалежным СМІ ў нашай краіне, захаванне і праца якіх неабходная для аб'ектыўнага асвятлення падзей у Беларусі як для ўнутранай аўдыторыі, так і для міжнароднай супольнасці;

- заклік да ЕЗ падтрымаць міжнароднае расследаванне злачынстваў, учыненых рэжымам Лукашэнкі супраць народа Беларусі, а таксама стварыць цэнтр збору доказаў і мэтавую групу ЕЗ з экспэртаў міжнароднага права; заклік да Еўракамісіі, краін - сябраў ЕЗ, а таксама Еўрапейскай службы знешніх сувязяў забяспечыць поўную падтрымку намаганням Рады ААН у правах чалавека і Маскоўскага механізму АБСЕ, а таксама аказаць дапамогу праваабаронцам і прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці, каб гарантаваць дакументаванне выпадкаў парушэння правоў чалавека;

- указанне на правільнасць пастаноў Рады працаваць над трэцім пакетам санкцый, накіраваных на фірмы і алігархаў, якія маюць сувязі з Лукашэнкам у святле таго, што дзеянні, што прымаюцца ЕЗ і яго краінамі-сябрамі дагэтуль, з'яўляюцца неістотнымі; заклік да пашырэння санкцыйнага спісу ЕЗ;

- заклік да поўнай замарозкі пералічэння сродкаў ЕЗ для беларускага ўрада і кантраляваных дзяржавай праектаў, уключаючы пазыкі Еўрапейскага інвестыцыйнага банка, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і іншых; заклік да Еўрапейскай службы замежных сувязяў прыпыніць перамовы наконт прыярытэтаў партнёрства Беларусі і ЕЗ да правядзення свабодных і сумленных прэзідэнцкіх выбараў.

Таксама дакумент зноў заклікае Еўракамісію прыняць зразумелыя, эфектыўныя і своечасовыя абмежавальныя меры - так званы еўрапейскі аналаг «Акту Магніцкага», які дазволіць неадкладна накіроўваць іх на любую асобу, недзяржаўны суб'ект, а таксама іншыя арганізацыі, адказныя за сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека, злоўжыванні і карупцыю.

За прыняцце рэзалюцыі прагаласавалі 613 еўрадэпутатаў, супраць - 41, устрымаліся - 35.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках