16 красавiка 2024, aўторак, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Беларусі высылаюць беларускамоўнага беларуса з расейскім пашпартам

14
З Беларусі высылаюць беларускамоўнага беларуса з расейскім пашпартам
ТАЦЦЯНА І АЛЕГ МАЛАШЧАНКІ
ФОТА: ТАЦЦЯНА МАЛАШЧАНКА/FACEBOOK

Вярнуцца ён зможа толькі праз тры гады.

Вайсковага пенсіянера з Баранавічаў, які мае расейскае грамадзянства, за пратэсты высылаюць з Беларусі, паведамляе «Белсат».

Жыхару Баранавічаў Алегу Малашчанку 25 лістапада ў аддзеле грамадзянства і міграцыі мясцовага ГАУС паведамілі, што яго высылаюць з краіны без права ўезду на тры гады. Пакінуць Беларусь трэба да 25 снежня. На абскарджанне пастановы далі некалькі дзён.

Алег Малашчанка - ураджэнец Баранавічаў. Былы афіцэр, скончыў вайсковую службу ў Расеі, дзе аўтаматычна атрымаў расейскае грамадзянства. У 2004 годзе вярнуўся на радзіму, некалькі гадоў быў уладальнікам крамы «Вадзянік», а пазней уладкаваўся на 558-мы авіярамонтны завод.

Сям'я Малашчанкі актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці. Яны дамагліся адкрыцця ў Баранавічах беларускамоўных класаў, удзельнічалі ў праектах папулярызацыі беларускай культуры, былі назіральнікамі на выбарах, а жонка Алега - Таццяна - сама была кандыдаткай у дэпутаты.

Судзілі за пратэсты

У каментары Таццяна Малашчанка адзначыла, што мужу так і не далі на рукі копію пастановы аб высылцы. А ў дакуменце, з якім яму дазволілі азнаёміцца, прычына высылкі не паказаная.

«Калі ў судзе зразумела, што табе шыюць. За што, у чым правініўся. То тут у самой паперы нічога не сказана», - заявіла актывістка.

З гэтай прычыны таксама не вядома, што канкрэтна трэба абскарджваць.

На думку Таццяны, выслаць яе мужа наважылі пасля пратэстаў супраць гвалту, якія прайшлі на Баранавіцкім авіярамонтным заводзе ў жніўні. Тады амаль дзясятак работнікаў пяць дзён выходзілі на пратэсты, а амаль 400 падпісалі зварот з патрабаваннем адстаўкі Лукашэнкі, правядзення новых выбараў, вызвалення палітвязняў і гэтак далей. Ні адно з патрабаванняў улады не выканалі, падпісантаў звароту апыталі, а ў верасні над імі пачаліся суды. Судзілі 24 чалавек, у тым ліку Алега Малашчанку. Яму выпісалі штраф 25 базавых велічынь - самы вялікі адносна завадчан. Рашэнне суда двойчы абскарджвалі, але безвынікова. Да 4 снежня штраф трэба аплаціць.

На думку Таццяны, з завода могуць звольніць і іншага актывіста - Ігара Фёдарава, у якога неўзабаве павінен скончыцца кантракт. Яго аштрафавалі на 20 базавых.

«Думаюць, што абезгаловілі работнікаў зараз, і ўсё - страйку не будзе, нават італьянскага», - адзначыла актывістка.

Куды ехаць?

З Беларусі Алег Малашчанка пакуль думае выехаць ці ў Польшчу, дзе навучаецца старэйшая дачка, ці ва Украіну, дзе жывуць сваякі. Але шмат што залежыць ад таго, дзе будзе лепшая праца.

У Баранавічах у Алега вучацца дзве малодшыя дачкі - у 11-м і 3-м класах. Сярэдняя дачка з разуменнем паставілася да сітуацыі, бо «бацька сам бы не з'ехаў». А вось малодшая дачка ўспрыняла высылку цяжэй.

Таксама ў Беларусі застаецца 85-гадовая маці актывіста.

«Але маці мы пакуль нічога не гаворым, бо гэта яе можа проста забіць», - распавяла Таццяна Малашчанка.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках