29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск назваў запас ходу электрычнага грузавіка Tesla

10
Ілан Маск назваў запас ходу электрычнага грузавіка Tesla
ФОТА: TESLA.COM

Грузавік Tesla Semi будзе з чатырма электрарухавікамі.

Электрычная фура кампаніі Tesla зможа праязджаць без падзарадкі да 1000 кіламетраў. Пра гэта паведамляе Electrek са спасылкай на кіраўніка кампаніі Ілана Маска. З яго слоў, такіх паказчыкаў можна дасягнуць дзякуючы мадэрнізаваным акумулятарам і перадавым тэхналогіям амерыканскіх інжынераў, паведамляе РБК.

Раней у «Тэсла» прыводзілі іншыя звесткі, якія тычацца максімальнага прабегу грузавікоў Semi. Так, паведамлялася, што ў стандартным выкананні Tesla Semi зможа праехаць да 500 км, а ў топавага - да 800 кіламетраў. Цэны на такія мадыфікацыі грузавіка складуць 150 000 і 180 000 даляраў адпаведна.

«Атрымаць запас ходу, скажам ў 500 км, на мой погляд, даволі лёгка. Шчыра кажучы, гэта не стане нечым асаблівым для грузавіка. Мы думаем, што здолеем павялічыць гэтыя паказчыкі да 800 і нават 1000 км для сапраўды далёкіх паездак», - заявіў Ілан Маск.

Паводле папярэдніх звестак, серыйны грузавік абсталююць чатырма агрэгатамі, аддача якіх пакуль не ўдакладняецца. Чакаецца, што грузавік зможа паскарацца з месца да 100 км/г за пяць секунд, а з прычэпам масай у 40 тон - за 20 секунд.

Упершыню прататып электрычнай фуры Tesla Semi быў паказаны ў лістападзе 2017 года. Першапачаткова планавалася, што ў серыйную вытворчасць машына адправіцца ў 2019 годзе. Прычыны затрымак з выпускам афіцыйна не называюцца.

Найбліжэйшай прэм'ерай Tesla павінен стаць электрычны пікап Cybertruck са змененым дызайнам. На гэты момант Tesla атрымала ўжо больш за паўмільёна папярэдніх замоў на куплю Cybertruck, серыйная версія якога з'явіцца не раней канца 2021 года. Кошты на аўтамабіль будуць пачынацца ад 49 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках