17 студзеня 2021, Нядзеля, 13:05
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзены невядомы фотаздымак аднаго з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну

3
Знойдзены невядомы фотаздымак аднаго з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну
фота: novychas.by

Фотафакт.

Да стагоддзя „Дня Герояў” у сацыяльных сетках з’явіўся раней невядомы фотаздымак аднаго з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну, ці Слуцкага Фронту БНР 1920 года, Уладзіміра Пракулевіча, паведамляе racyja.com.

фота з сайта: racyja.com

Захоўваецца арыгінал фота ў Цэнтральным дзяржаўным архіве Масквы. Гарадзенскаму гісторыку Аляксандру Горнаму фотаздымак пераслалі расейскія калегі Ігар Барынаў ды Генадзь Рыжэнка.

Кажа Аляксандр Горны:

– Было знойдзена некалькі спраў у гэтым архіве, якія датычацца аднаго з лідараў Слуцкага паўстання, кіраўніка беларускай Рады Случчаны – Уладзіміра Пракулевіча.Гэта яго студэнцкія справы, ён скончыў маскоўскі ўніверсітэт, юрыдычны факультэт. Уладзімір Пракулевіч уваходзіў у тую кагорту беларускіх дзеячаў, якія мелі рэальную скончаную вышэйшую адукацыю. Ён меў дыплом юрыста. І менавіта ў гэтых справах знаходзяцца фотаздымкі, толькі адзін здымак Уладзіміра Пракулевіча – гэта з яго следчай справы – Саюза вызвалення Беларусі.

На думку Аляксандра Горнага, публікацыя фотаздымка Уладзіміра Пракулевіча ў студэнцкія гады дае паўнейшае ўяўленне пра гэтага неардынарнага чалавека, душу Слуцкага беларускага руху сто гадоў таму.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».