20 красавiка 2024, Субота, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфляцыя «з'ела» пенсіі беларусаў

7
Інфляцыя «з'ела» пенсіі беларусаў

Цэны растуць, а пенсіі - не.

Інфляцыя ў Беларусі паскараецца - цэны растуць нават паводле афіцыйнай статыстыкі. Не растуць толькі пенсіі. Апошні раз іх узнялі ў ліпені перад прэзідэнцкімі выбарамі. Але тое павышэнне мала адбілася на ўзроўні жыцця пенсіянераў: пенсіі выраслі ў сярэднім на 5,7%, але дагэтуль яны не падвышаліся амаль год, і цэны за гэты час выраслі настолькі ж, піша выданне infobank.by.

Так што рэальныя пенсіі пасля іх ліпеньскага павышэння толькі вярнуліся на леташні ўзровень. І ўжо ў верасні, пасля выбараў, рэальныя пенсіі сталі ніжэйшыя, чым год таму. Чаго не было больш за 3 гады: з сярэдзіны 2017-га фіксаваўся выключна іх рэальны рост пасля падзення ў крызіс 2015-16 гадоў.

А ў кастрычніку рэальнае падзенне пенсій прадоўжылася: цэны выраслі, а пенсіі - засталіся на ранейшым узроўні. Хоць падзенне пакуль невялікае - толькі на 0,2% (да кастрычніка мінулага года). З ліпеня ж рэальныя пенсіі знізіліся на 1,4%.

Чыста намінальна, у BYN-рублях, сярэдняя ў краіне пенсія за год (кастрычнік 2020 года да кастрычніка 2019-га) вырасла на 5,9% (вось як раз за кошт ліпеньскага павышэння), а спажывецкая гадавая інфляцыя (цэны кастрычніка 2020 да цэн кастрычніка 2019) склала 6,1% нават афіцыйна. Вынік - пакупніцкая здольнасць пенсій стала меншая, чым годам раней.

З ліпеньскага павышэння пенсіі пад лістапад ужо ўпалі ў сваёй пакупніцкай здольнасці на 1,4%. А пад снежань падзенне будзе яшчэ большае. Так што абвешчанае ў снежні павышэнне пенсій зноў будзе недастатковым, і ўжо праз пару месяцаў зноў будзе фіксавацца рэальнае іх падзенне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках