27 лютага 2021, Субота, 21:01
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Самы вядомы беларускі лыжнік адмовіўся здымаць нацыянальны сцяг з балкона

13
Самы вядомы беларускі лыжнік адмовіўся здымаць нацыянальны сцяг з балкона
СЯРГЕЙ ДАЛІДОВІЧ

Сяргей Далідовіч патрабуе павагі да выбару народа.

Найлепшы лыжнік ў гісторыі Беларусі і ўдзельнік сямі Алімпіяд Сяргей Далідовіч распавёў у «Фэйсбуку» аб тым, што яго просяць зняць БЧБ-сцяг з балкона і што ён пра гэта думае.

«Вось атрымаў ліст. Ляжу ў цёплым ложку, з дачкой самай малодшай і думаю, што адказаць гэтаму таварышу.

Гарыць свечка на падаконні ў памяць пра Рамана. Хіжынковай яшчэ 15 дзён арышту дадалі. А тут зніміце, паважаны...

Гісторыя, яна такая - правядзі рэферэндум пра сімволіку цяпер, упэўнены, вярнуўся б сцяг (бел-чырвона-белы) зноў. І гэта нармальна. Не хачу хаосу. Хачу павагі да выбару народа. Не хачу гвалту. Хачу дыялогу. Сцяг не здыму. Заплачу штраф (калі трэба)», - напісаў Сяргей.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».