21 студзеня 2021, Чацвер, 4:44
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Новага цягніка «Пінск-Менск» яшчэ няма, а квіткі ўжо падаражэлі на чвэрць

Новага цягніка «Пінск-Менск» яшчэ няма, а квіткі ўжо падаражэлі на чвэрць

Цягнік пачне курсіраваць з 13 снежня.

Праезд у новым цягніку з Пінска ў Менск і назад па вохадных будзе каштаваць даражэй на 25%, піша сайт media-polesye.by.

Ранейшы кошт квітка - 9,95 рубля. Высветлілася, што з новага графіка да дызель-цягнікоў PESA ДП3 будзе выкарыстоўвацца дадатковы каэфіцыент да кошту білета (кошт да Пінска без яго складаў бы 9,95). У сувязі з гэтым даражэе праезд і на ўсіх астатніх маршрутах бізнэс-класа, па якіх курсіруюць трохвагонныя цягнікі ДП3 (Менск - Полацк, Менск - Гародня (рэйс № 731/732), Магілёў - Полацк, Магілёў - Гомель), паведамляе БЧ.

Білет ад Пінска да Менска будзе каштаваць 12 рублёў 45 капеек.

Цягнік пачне абслугоўваць маршрут з 13 снежня.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».