29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як змагаюцца за Беларусь у Расеі?

6
Як змагаюцца за Беларусь у Расеі?

У Санкт-Пецярбургу выпусцілі фільм на знак салідарнасці з беларусамі.

У Санкт-Пецярбургу на знак салідарнасці з беларускім народам прэзентавалі фільм аб беларускім пратэсце.

Стужка працягласцю 54 хвіліны выйшла пад назвай «Як змагаюцца за Беларусь у Расеі».

Яе героі - беларусы, вымушаныя бегчы ў Санкт-Пецярбург, а таксама прадстаўнікі беларускага зямляцтва ў горадзе.

«Мы ўзялі ў іх інтэрв'ю, у кожнага - свой боль і асабістая гісторыя супрацьстаяння з азвярэлай сілавой машынай. А таксама мы пабывалі на іх прэс-канферэнцыі для журналістаў і знялі кадры жывога эфіру са Святланай Ціханоўскай ля амбасады ў СПб», - паведаміў «Белсату» аўтар фільма, чалец рэгіянальнай рады РГА «Адкрытая Расія» Аляксандр Федасееў.

Ён таксама адзначыў, што арганізацыя цесна супрацоўнічае з беларусамі Санкт-Пецярбурга, яна дапамагала з акцыямі салідарнасці, якія пачаліся ў горадзе яшчэ ў ліпені.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках