20 красавiка 2024, Субота, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдова наважыла паўторна расследаваць адмыванне $20 млрд з Расеі

7
Малдова наважыла паўторна расследаваць адмыванне $20 млрд з Расеі

Новае расследаванне ініцыюе парламент Малдовы.

Парламент Малдовы вернецца да расследавання крымінальнай схемы, якая дазволіла адмыць праз банкаўскую і судовую сістэмы рэспублікі блізу 20 млрд даляраў з Расеі. На пасяджэнні заканадаўчага органа рэспублікі ў пятніцу на ініцыятыву праеўрапейскай «Платформы «Годнасць і праўда» заснаваная спецыяльная камісія, у якую ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх фракцый, паведамляе ТАСС.

«Па сённяшні дзень няма яснасці ў гэтай справе. <...> Гэта каласальная сума для такой краіны, як Рэспубліка Малдова, ВУП якой у 2013 годзе быў ніжэйшы за 8,5 млрд даляраў. <...> Ніводная структура, якая адказвае [у Малдове] за фінансавы кантроль, не адрэагавала», - сказала прадстаўніца платформы Інга Грыгорыу. З яе слоў, гаворка ідзе аб Цэнтры барацьбы з карупцыяй, Нацыянальным банку, Міністэрстве юстыцыі, Нацыянальнай камісіі па фінансавым рынку.

Паводле звестак следства, крымінальная схема дзейнічала з 2010 да 2014 года наступным чынам: ахвотныя вывесці грошы з Расеі арганізоўвалі на свой адрас фіктыўны судовы пазоў аб спагнанні няісных пазык, сярод даручальнікаў быў грамадзянін Малдовы, таму справа адпраўлялася ў суды рэспублікі. У верасні 2017 года супраць 15 суддзяў і трох судовых выканаўцаў у Малдове выставілі абвінавачанні, аднак у кастрычніку гэтага года малдаўская прэса паведаміла, што іх апраўдалі.

Парламенцкая камісія адвяла на расследаванне 120 дзён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках