28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Купалаўцы агучылі «Белую кнігу правасуддзя»

11
Купалаўцы агучылі «Белую кнігу правасуддзя»
ФОТА: NURPHOTO

Відэафакт.

У Менску прэзентаваная «Белая кніга правасуддзя» - зборнік з 139 апавяданняў пра катаванні і пераслед удзельнікаў пратэстаў, якія пачаліся ў Беларусі пасля 9 жніўня.

Гісторыі гучаць галасамі актораў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра Янкі Купалы, якія звольніліся ў знак пратэсту супраць гвалту ў краіне.

- Мы пачалі збіраць гэтую кнігу ў тыя дні, калі ўся Беларусь захлынулася ад навін аб тым, што рабілася тры дні ў засценках шматлікіх РАУС, СІЗА і турмах. Тады, здавалася, нават улада была ўражаная размахам гвалту, міністр унутраных спраў паспрабаваў прынесці няўклюдныя прабачэнні. Гучалі абяцанні ва ўсім разабрацца і правесці расследаванні. Праз некалькі месяцаў відавочна, што расследаванняў беларускае грамадства не дачакаецца, - гаворыцца ў звароце аўтараў праекта.

Кніга падрыхтаваная пры супрацоўніцтве Беларусь у фокусе, Беларускага Прэс-клуба, незалежных беларускіх медыя, Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), незалежнай арганізацыі «Прававая ініцыятыва», праваабарончага цэнтра «Вясна».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках