29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Аргентыне завялі справу пра халатнасць пры лячэнні Марадоны

11
У Аргентыне завялі справу пра халатнасць пры лячэнні Марадоны
ФОТА: EPA

Футбаліст памёр ва ўзросце 60 гадоў 25 лістапада.

У Аргентыне распачатая крымінальная справа паводле факта смерці футбаліста Дыега Марадоны, паведамляе РБК са спасылкай на тэлеканал Todo Noticias.

Праваахоўныя органы маюць намер вызначыць, ці мела месца халатнасць з боку медыцынскіх работнікаў, якія сачылі за станам здароўя Марадоны ў апошнія дні.

Між іншым, пракуратура яшчэ раз дапытае медсястру Жызэль, якая сачыла за прыёмам Марадонай васьмі таблетак у дзень. Адзначаецца, што ў праваахоўнікаў ёсць звесткі, паводле якіх Жызэль не дала Марадоне адну з таблетак у тую раніцу, калі ён памёр.

Таксама расследуецца заява адваката Дыега Марадоны Маціяса Морлі, на запэўненні якога Марадона на працягу 12 гадзін да смерці знаходзіўся без нагляду з боку медыцынскага персаналу, які быў наняты для назірання за яго станам.

Паводле звестак тэлеканалу, гэтая гіпотэза, верагодна, не мае пад сабой падстаў, бо, згодна з паказаннямі медбрата Рыкарда, ён бачыў, што а 06:30 раніцы футбаліст яшчэ дыхаў, тады як ускрыццё паказала, што Марадона памёр а 12 гадзіне дня.

У пятніцу спецыялісты правядуць таксікалагічныя тэсты, каб зразумець, якія прэпараты прыняў Марадона ў апошнія гадзіны. Акрамя таго, экспэрты павінны будуць высветліць, ці ёсць у арганізме футбаліста сляды алкаголю або наркотыкаў. Ускрыццё паказала, што футбаліст памёр праз хранічную сардэчную недастатковасць.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках