28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Атака, прыём!»: У сеціва злілі відэа пра баязлівасць карнікаў

62
«Атака, прыём!»: У сеціва злілі відэа пра баязлівасць карнікаў
Фото: Владимир Цвирко

Падчас Партызанскага маршу лукашыстаў ахапіла паніка.

Тэлеграм-канал By_pol апублікаваў новае відэа, знятае ўнутры машыны сілавікоў. Яно запісана падчас Партызанскага маршу, калі пратэстоўцы ўперліся ў «Рубеж», павярнуліся і пайшлі ў бок цэнтра. Да калоны кінуліся бусы з сілавікамі, але карнікаў хутка ахапіла паніка.

Гэта зафіксавала відэа, знятае ў бусе:

«Атака, прыём! Нас цяпер расстраляюць! Партызанскі, 77, ідзі мне на дапамогу! Ідзі мне на дапамогу, Партызанскі, 77!!! Давай хутка!»

«Яны развярнуліся на нас! Хлопцы, сыходзім!»

«Паша, гранаты, гатоўнасць!»

«Камяні, камяні, камяні! Атака! Давай па іх ...бану!»

«Не варта памыляцца наконт іх “адвагі і бясстрашнасці”. На самай справе іх садысцкая апантанасць – гэта праява страху. Гэты страх забіў у іх асобаў і канчаткова ператварыў у рабоў, якія, нібы ланцуговыя сабакі, самааддана служыць свайму гаспадару (і няважна, хто ён – вырадак або чалавек).

Паглядзіце, якімі смельчакамі паказалі сябе “хероі” падчас Партызанскага маршу, калі сустрэлі стройную калону свабодных беларусаў», – піша тэлеграм-канал.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках