19 красавiка 2024, Пятніца, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Шахцёр» другім разам у гісторыі перамог у чэмпіянаце Беларусі

3
«Шахцёр» другім разам у гісторыі перамог у чэмпіянаце Беларусі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Футбольны клуб з Салігорску стаў найлепшым у чэмпіянаце краіны.

У матчы 30 тура чэмпіянату Беларусі ў футболе «Шахцёр» перамог «Менск» (4:2) і стаў двухразовым чэмпіёнам Беларусі, піша «Трибуна».

Першым разам золата чэмпіянату «гарнякі» здабылі ў 2005-м годзе. Шэсць разоў каманда брала срэбра: 2010, 2011, 2012, 2013, 2016, 2018. Восем разоў станавілася бронзавым прызёрам: 2002 г, 2004 г, 2006, 2007, 2014, 2015, 2017, 2019.

Нагадаем, у пачатку сезона камандай кіраваў Юрый Вярнідуб. У канцы жніўня спецыяліст пакінуў сваю пасаду. Клуб прыняў Раман Грыгарчук.

Адзначым, што другое месца заняў клуб БАТЭ, трэцяе - «Тарпеда-БелАЗ».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках