29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Фінляндыі больш людзей сталі негатыўна ставіцца да Расеі

7
У Фінляндыі больш людзей сталі негатыўна ставіцца да Расеі

Негатыўнае стаўленне да гэтай краіны ўзмацнілася на 12 адсоткаў.

У Фінляндыі больш людзей пачалі з насцярожанасцю ставіцца да Расеі.

Гэта вынікае з апытання, праведзенага Аналітычным цэнтрам дзелавога жыцця EVA, паведамляе фінскае выданне Yleh.

Паводле даследавання, крыху менш за траціну фінаў мяркуюць, што нягледзячы на наяўнасць праблем з Расеяй у іх няма прычын ставіцца да ўсходняга суседа адмоўна. Палова апытаных, аднак, прытрымліваецца супрацьлеглай думкі.

У параўнанні з вынікам аналагічнага апытання 2018 года, негатыўнае стаўленне да Расеі ўзмацніўся на 12 адсоткаў.

У даследаванні 2012 года 63% фінаў меркавалі, што няма прычын ставіцца негатыўна да Расеі.

У тым жа даследаванні высветлілі стаўленне фінаў да сяброўства ў NATO.

Падтрымка ўступлення ў Паўночнаатлантычны Альянс засталася на ранейшым узроўні, калі параўноўваць паказчыкі за працяглы перыяд. За ўступленне выступаюць 22%, супраць - 45%.

У даследаванні ўзялі ўдзел крыху больш за 2000 чалавек.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках