28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Усё, што б ён ні рабіў, ягонае здароўе падарванае»

61
«Усё, што б ён ні рабіў, ягонае здароўе падарванае»
Фото: ТАСС

Варажбіткі і прарокі прадказваюць змену ўлады ў Беларусі.

Што будзе далей з палітычнай сітуацыяй у Беларусі, не бярэцца адназначна сказаць ніводзін экспэрт. Але астролагі, таролагі і іншыя знаўцы тагасветных матэрый канкрэтныя прагнозы даваць не баяцца. «Еўрарадыё» вывучыла, якое развязанне сітуацыі бачаць варажбіткі і прарокі і калі ж у краіне зменіцца ўлада.

Нядобрыя карты і папярэджанні

Амерыканскі прарок Джэф Янсэн на адным з мерапрыемстваў з расейскімі паслядоўнікамі выказаўся пра тое, што будзе да канца гэтага года ў Беларусі:

- У 2020 годзе будзе пераход улады. Бог кажа: я памазаў свайго цара на сваёй святой гары, гары славы, і я буду рухаць Беларусь да вялікай сілы. І не бойцеся, - прарочыць Янсэн.

Ён перакананы, што гэты год абяцае краіне перамены. Больш за тое: «...і будзе свабода ў 2020-м».

Астролаг Таццяна Калініна зрабіла адразу некалькі прагнозаў аб Беларусі, усе - вельмі падрабязныя.

- З красавіка 2021-га Юпітэр у першым доме, гэта добрае прадвесце для беларусаў... Бог з краінай, нейкае паляпшэнне і справядлівасць, якая прыходзіць у дом.

Пры гэтым «найглыбейшы крызіс» пачаўся ў краіне з 9 лістапада і будзе доўжыцца да 21 лютага - астролаг называе гэта «перыядам Кету».

- Карта астралагічная вельмі непрыгожая для прэзідэнцтва. 10-ы дом улады вельмі слабы, уражаны Марсам і Сатурнам, Сонца ў 12-м доме выгнання.

Высновы ад Калінінай: змена ўлады ў Беларусі адбудзецца на пачатку 2021 года. Адной з памылак Лукашэнкі, якая прывядзе да страты ўлады, і Таццяна, і многія іншыя астролагі называюць выбар даты «інаўгурацыі».

- 23 верасня Сонца знаходзілася ў 1-м разбуральным градусе Шаляў. Які ж ідыёт параіў Лукашэнку прызначыць інаўгурацыю на такую дату! Неабавязкова быць выбітным астролагам, каб разумець, што нельга праводзіць такія мерапрыемствы ў дзень, калі планета валадарання - Сонца - знаходзіцца ў разбуральным градусе, - кажа пра інаўгурацыю Лукашэнкі ўкраінскі астролаг Улад Рос.

Рос дадае, што не бачыць Лукашэнку ва ўладзе ў наступным годзе: «Да канца 2020-га ён сыдзе».

Аб перспектывах сыходу Лукашэнкі ў фіналіста 18-га сезона «Бітвы экстрасэнсаў» Аляксандра Кінжынава расплывісты прагноз.

- Як я і казаў раней у сваіх прадказаннях, нягледзячы на тое, што Лукашэнка «выйграў» выбары, да канца прэзідэнцкага тэрміна ў гэты раз ён пасаду займаць не будзе. Магчымыя некалькі варыянтаў: добраахвотны сыход з пасады, зняцце з сябе паўнамоцтваў праз ціск народных мас, стан здароўя. Пра самыя сумныя прычыны датэрміновага зняцця паўнамоцтваў прэзідэнта з Лукашэнкі я казаць не хачу, занадта далікатная тэма. Але нічога не выключаю. ⠀

Таролаг Святлана з Менска зрабіла адмысловы расклад на картах таро з пытаннем «Калі сыдзе ўзурпатар». Спачатку яна папярэджвае:

- 21 снежня адбудзецца 20-гадовае злучэнне Юпітэра з Сатурнам. Гэтага моманту мы чакалі вельмі доўга. І 21 снежня пачнецца шостае стагоддзе эры Вадалея, - кажа Святлана і тлумачыць, што гэта будзе час перамен.

Мяркуючы з карт, якія выпалі ў раскладзе, Лукашэнка «думае толькі пра грошы і сваю веліч». Але перспектывы ў яго не самыя вясёлкавыя.

- Сэрца ўжо не вытрымлівае, - дадае таролаг. - Усё, што б ён ні рабіў, ягонае здароўе падарванае. Усе ягоныя дзеянні накіраваныя на самаразбурэнне...Сэрца ўзурпатара не вытрымлівае.

Яна запэўнівае, што ўсё, што зрабіў чалавек, будзе накіраванае супраць яго. І зусім хутка «мы будзем без яго».

Няясныя перспектывы

Экстрасэнс Лілія Нор яшчэ год таму заяўляла, што цягам трох гадоў у Беларусі будзе «калі не рэвалюцыя, то зрух ва ўладзе, і вельмі сур'ёзны». Больш канкрэтных тэрмінаў яна не называла, але і гэта ўгадала.

Але ёсць і больш даўнія прадказанні, актуальныя сёння. Так, у 2013-м азербайджанская экстрасэнс Галіна Багірава казала, што змена ўлады ў Беларусі адбудзецца менавіта праз «палітычныя хваляванні». Але яшчэ за тры гады да таго яна рабіла іншае прадказанне. Яшчэ больш цікавае:

- На яго месца стане зусім іншы чалавек. Ён нават вонкава іншы. Вонкава ў яго не такія вострыя рысы, у яго больш круглявыя рысы твару, больш інтэлігентны чалавек, - казала Багірава. Нікога не нагадвае?

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках