18 красавiка 2024, Чацвер, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідарка Шатландыі заявіла пра права нацыі на яшчэ адзін рэферэндум пра незалежнасць

3
Лідарка Шатландыі заявіла пра права нацыі на яшчэ адзін рэферэндум пра незалежнасць

Апошнія апытанні паказалі, што большасць шатландцаў падтрымліваюць незалежнасць.

Першы міністр Шатландыі Нікола Стэрджэн заявіла ў суботу, што шатландцы маюць права на яшчэ адзін рэферэндум аб незалежнасці.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на агенцтва DPA.

Стэрджэн выступіла на адкрыцці партыйнай канферэнцыі сваёй Шатландскай нацыянальнай партыі. Яна спадзяецца, што галасаванне можа быць праведзенае ў пачатку працы шатландскага парламента наступнага склікання.

«Народ Шатландыі мае права выбраць сваю будучыню», - заявіла Стэрджэн у суботу.

«Незалежнасць відавочная - і калі мы пакажам адзінства мэты, пакору і ўпартую працу, я яшчэ ніколі, не ніколі не была настолькі упэўненай, што мы даможамся яе», - сказала Стэрджэн.

Наступныя парламенцкія выбары ў Шатландыі павінны адбыцца ў траўні, і чакаецца, што Шатландская нацыянальная партыя будзе весці актыўную кампанію за яшчэ адзін рэферэндум аб незалежнасці.

Апошнія апытанні грамадскай думкі паказалі, што большасць людзей у Шатландыі падтрымлівае незалежнасць.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан выступае супраць правядзення яшчэ аднаго рэферэндуму аб незалежнасці Шатландыі ў найбліжэйшай будучыні. З яго слоў, шатландцы адказалі на пытанне аб сваёй незалежнасці яшчэ ў 2014 годзе, а таму гэтае пытанне павінна вырашыцца не раней за наступнае пакаленне.

На першым рэферэндуме аб незалежнасці Шатландыі ў 2014 годзе 55% прагаласавалі супраць аддзялення ад Вялікабрытаніі.

На думку ўрада Шатландыі, Brexit карэнным чынам змяніў палітычную сітуацыю, якая патрабуе правядзення новага рэферэндуму аб незалежнасці.

Незадаволенасць брытанскім урадам сярод шатландцаў таксама ўзмацніла цяперашняя эпідэмія каранавірусу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках