28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕАБР: Магчымыя антырасейскія санкцыі сур'ёзна ўдараць па эканоміцы Беларусі

6
ЕАБР: Магчымыя антырасейскія санкцыі сур'ёзна ўдараць па эканоміцы Беларусі

Падзенне расейскай эканомікі акажа ўздзеянне і на беларускую.

Магчымае ўзмацненне санкцый Захаду ў дачыненні да Расеі вельмі негатыўна адаб'ецца на эканоміцы Беларусі. Такая выснова ўтрымліваецца ў аглядзе банка, піша сайт naviny.by.

«Істотнае негатыўнае ўздзеянне на эканоміку Рэспублікі Беларусь можа аказаць магчымае ўзмацненне жорсткасці антырасейскіх санкцый, што тлумачыцца цеснатой гандлёва-эканамічных сувязяў паміж Беларуссю і Расейскай Федэрацыяй», - адзначаецца ў аглядзе.

Паводле ацэнак аналітыкаў ЕАБР, рост патэнцыйнага ВУП Расеі пры рэалізацыі падобнага сцэнару можа знізіцца прыкладна на 0,4-0,6 працэнтнага пункта, што прывядзе да скарачэння росту патэнцыйнага беларускага ВУП на 0,1-0,3 працэнтнага пункта.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках