23 красавiка 2024, aўторак, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як змагаюцца за Беларусь у Расеі?

2
Як змагаюцца за Беларусь у Расеі?

У Санкт-Пецярбургу выпусцілі фільм у знак салідарнасці з беларусамі.

У Санкт-Пецярбургу ў знак салідарнасці з беларускім народам прэзентавалі фільм пра беларускі пратэст.

Стужка працягласцю 54 хвіліны выйшла пад назвай «Як змагаюцца за Беларусь у Расеі», піша сайт тэлеканалу «Белсат».

Яе героі - беларусы, вымушаныя бегчы ў Санкт-Пецярбург, а таксама прадстаўнікі беларускага зямляцтва ў горадзе.

«Мы ўзялі ў іх інтэрв'ю, у кожнага – свой боль і асабістая гісторыя супрацьстаяння з азвярэлай сілавой машынай. А таксама мы пабывалі на іх прэс-канферэнцыі для журналістаў і знялі кадры жывога эфіру са Святланай Ціханоўскай ля амбасады ў СПб», - паведаміў аўтар фільма, сябра рэгіянальнай рады РГА «Адкрытая Расея» Аляксандр Федасееў.

Ён таксама адзначыў, што арганізацыя мае цесныя зносіны з беларусамі Санкт-Пецярбурга, яна дапамагала з акцыямі салідарнасці, якія пачаліся ў горадзе яшчэ ў ліпені.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках