20 красавiка 2024, Субота, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-гулец каманды Беларусі выставіў на дабрачынны аўкцыён два лоты

Экс-гулец каманды Беларусі выставіў на дабрачынны аўкцыён два лоты

Грошы ад іх продажу пойдуць на падтрымку спартоўцаў, якія выступілі за перамены.

Адзін з найлепшых абаронцаў суверэннага беларускага футбола, экс-гулец каманды (52 матчы) Андрэй Астроўскі выставіў на дабрачынны аўкцыён два лоты, піша naviny.by.

Як паведамляе Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці, лотамі з'яўляюцца:

гульнявая майка Патрыка Клюйверта з матча кваліфікацыі ЧЕ-2004 Нідэрланды - Беларусь (2002/09/07; 3:0) - за лот ужо даюць 700 рублёў;

рарытэтная майка Валянціна Бялькевіча ўзору 2004 году (Бялькевіч падарыў яе на адным з збораў каманды) - за лот ужо даюць 1080 руб.

Усе сродкі ад продажу лотаў будуць пералічаныя ў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці, задачай якога з'яўляецца падтрымка спартоўцаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю, а таксама тых, хто гатовы адкрыта выказвацца пра падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі. Гаворка не толькі пра матэрыяльны складнік, але і юрыдычную, і псіхалагічную падтрымку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках