19 красавiка 2024, Пятніца, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тайсан і Джонс выйшлі на баксёрскі рынг

4
Тайсан і Джонс выйшлі на баксёрскі рынг

Легенды суперцяжкай вагі правялі паядынак.

Бой у суперцяжкай вазе, у якім у рынг вярнуліся дзве легенды бокса, паміж Майкам Тайсанам і Роем Джонсам-малодшым, завяршыўся ўнічыю, паведамляе «Новое время».

54-гадовы Тайсан з першых секунд паядынку завалодаў перавагай, і стараўся ўкладвацца ва ўдары, што ў яго перыядычна атрымлівалася.

Разам з тым, 51-гадовы Джонс спрабаваў узяць сваёй рухомасцю і няцяжкімі накідамі, дзейнічаючы агулам хутчэй за спаборніка ў надзеі яго выматаць.

Тайсан у звыклым стылі нагнятаў сітуацыю ў рынгу, тады як яго візаві, пачынаючы з 3-га раўнда ўсё больш выбіраў тактыку клінчаў.

Пасля 4-й двуххвілінкі Джонс стаў больш актыўна ісці наперад, пасля чаго ўжо яго апаненту перыядычна давялося звяртацца да клінчу.

Тым не менш, нягледзячы на актыўнасць Тайсана ў заключных раўндах, суддзі прысудзілі нічыю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках