24 красавiка 2024, Серада, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сербія і Чарнагорыя ўзаемна выслалі амбасадараў праз гістарычную спрэчку

5
Сербія і Чарнагорыя ўзаемна выслалі амбасадараў праз гістарычную спрэчку

Дыпламаты пакінуць краіны на працягу 72 гадзін.

Чарнагорыя абвясціла амбасадара Сербіі Уладзіміра Божавіча персонай нон грата. Такую заяву апублікавала ў Twitter міністэрства замежных спраў краіны ў суботу, 28 лістапада, паведамляе «Гордон».

МЗС Чарнагорыі патлумачыла высылку сербскага амбасадара пастаянным умяшаннем ва ўнутраныя справы краіны. Як сцвярджаюць у ведамстве, Божавіч ігнараваў неаднаразовыя вусныя і пісьмовыя папярэджанні аб недапушчальнасці такіх паводзін.

Божавіч называў сход народных прадстаўнікоў Чарнагорыі, які адбыўся ў горадзе Падгорыцы (Вялікая народная скупшчына сербскага народа ў Чарнагорыі) «незаконным і нелегітымным».

МЗС Чарнагорыі ўказала, што 29 лістапада 2018 года парламент краіны прыняў рэзалюцыю аб скасаванні рашэнняў Падгорыцкай скупшчыны.

Сербія ў адказ аб'явіла персонай нон грата амбасадара Чарнагорыі ў Белградзе Тарзана Мілошавіча, кіруючыся прынцыпам узаемнасці. Сербскае міністэрства замежных спраў загадала дыпламату пакінуць краіну на працягу 72 гадзін.

Дыпламатычны скандал разгарэўся за чатыры дні да ўрадавых змяненняў у Падгорыцы. У наступную сераду парламент Чарнагорыі павінен зацвердзіць новы ўрад, які падтрымлівае шырокі апазіцыйны альянс. Амаль 30 гадоў Чарнагорыяй на розных пасадах кіраваў прэзідэнт Міла Джуканавіч. Дамінуючай сілай у новай кіруючай кааліцыі з'яўляецца прасербскі і прарасейскі «Дэмакратычны фронт». Яго невялікія палітычныя саюзнікі ў кааліцыі празаходнія, але яны, як і «Дэмакратычны фронт», выступаюць супраць Джуканавіча.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках