20 красавiка 2024, Субота, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Літвы прапануе бясплатна выдаваць візы беларусам, якіх праследуе рэжым

3
МЗС Літвы прапануе бясплатна выдаваць візы беларусам, якіх праследуе рэжым
Фота: Charter97.org

Змены плануецца ўвесці з 1 снежня.

Міністэрства замежных спраў Літвы прапаноўвае грамадзянам Беларусі, якія перасьледуюцца рэжымам, выдаваць літоўскія нацыянальныя візы бясплатна, піша Delfi.

Такі праект пастановы павінен быць разгледжаны на гэтым тыдні на пасяджэнні ўрада.

Згодна з праектам, бясплатна нацыянальныя візы будуць выдавацца грамадзянам Беларусі, у выпадку падачы матываваных заяў пра незбіранне падатковага консульскага збору літоўскіх дзяржаўных органаў або зарэгістраваных у Літве няўрадавых арганізацый, якія дзейнічаюць у сферы абароны правоў чалавека і дэмакратыі.

"З прычыны гвалту, які выкарыстоўваецца ўладамі, і ўчыненых парушэнняў правоў чалавека ў Літву прыбываюць усё больш грамадзян Беларусі", - гаворыцца ў звароце МЗС да ўрада.

Многія з іх у гэты момант прыбываюць у Літву, атрымаўшы адмысловы дазвол кіраўніка МУС Літвы ў сувязі з гуманітарнымі прычынамі і маючы Шэнгенскую візу, але, яны хочуць законна даўжэй заставацца ў Літве, і яны павінны атрымаць доўгатэрміновыя нацыянальныя візы.

МЗС сцвярджае, што да 1 снежня пацярпелыя ад беларускага рэжыму грамадзяне гэтай краіны могуць атрымаць бясплатныя нацыянальныя візы ў консульскіх і дыпламатычных прадстаўніцтвах Літвы паводле пастановы кіраўніка гэтага прадстаўніцтва.

МЗС прапаноўвае ўвесці змены з 1 снежня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках