19 красавiка 2024, Пятніца, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якое надвор'е будзе ў пачатку снежня?

1
Якое надвор'е будзе ў пачатку снежня?

Лістапад ужо ўвойдзе ў гісторыю, як адзін з самых цёплых.

Першы тыдзень зімы будзе з галалёдзіцай і снегападамі, папярэджвае Белгідрамет. На большай частцы тэрыторыі Беларусі ўжо з’явілася снежнае покрыва вышынёй 1-8 см, а ў асобных раёнах Гарадзенскай і Віцебскай абласцей - 11-16 см, паведамляе tut.by.

1 снежня ўночы месцамі яшчэ пройдзе невялікі снег, удзень істотных ападкаў не чакаецца. Месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ўночы -1... 7°С, максімальная ўдзень -3... +2°С.

У сераду чакаецца воблачна з праясненнямі. Уночы па паўднёвым усходзе, днём месцамі па ўсходняй палове краіны невялікі кароткачасовы снег. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер усходняй чвэрці ад слабога да сярэдняга. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2... 8°С, пры праясненнях да -10°С, максімальная ўдзень 0 ... -5°С.

3 снежня ў многіх раёнах пройдзе невялікі кароткачасовы снег. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўночы -1... 7°С, пры праясненнях да -10°С, максімальная ўдзень -5... +1°С.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах краіны невялікія кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, раніцай і ўдзень пераважна па заходняй палове краіны, з дажджом). Месцамі слабыя туман і галалёд, на асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні сярэдні, па захадзе краіны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы -6... +1°С, максімальная ўдзень ад -2°С па паўночным усходзе да +5°С на паўднёвым захадзе краіны.

Што да лістапада, то, як адзначаюць сіноптыкі, ён ужо ўвайшоў у гісторыю з перавышэннем тэмпературнага рэжыму на 2-4°С. Ападкаў выпала трохі менш за кліматычную норму.

У гэтыя выходныя з паўднёвых шырот пачнуць паступаць больш цёплыя паветраныя масы і ў многіх рэгіёнах Беларусі ўсталюецца адліжнае надвор'е.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках