25 красавiка 2024, Чацвер, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ідзе ціхая праца для развалу сілавых службаў»

70
«Ідзе ціхая праца для развалу сілавых службаў»

Найбольш дзейсным спосабам пахіснуць шэрагі сілавікоў цяпер з'яўляецца раскрутка ўнутранай параноі.

Тэлеграм-канал «Рэфлексія і рэакцыя» адрэагаваў на злітыя відэа з панікай сілавікоў.

«Прычыну з'яўлення новых зліваў, цяпер з нізавога ўзроўню, варта шукаць у простым разуменні: сілавікоў цяпер не пахіснуць заклікамі “стаць на бок народа” і “прачнуцца” ды іншай маральнай эквілібрыстыкай. Усе, хто хацеў і мог, ужо звольніліся.

Але найбольш дзейсным спосабам пахіснуць шэрагі сілавікоў цяпер з'яўляецца раскрутка ўнутранай параноі, запуск малоха пошуку здраднікаў. Наўрад ці відэа зліваў менавіта той чалавек, на якім быў замацаваны рэгістратар. Гэта было б верхам неразважлівасці. Хутчэй за ўсё, зліў той, хто мае доступ да архіва, прамой альбо хто ведае ўразлівасці інфасістэмаў. Кожнае злітае відэа азначае, што пад непрыемную праверку трапляе маса цалкам лаяльных рэжыму людзей. І ёсць рызыка, што з кімсьці абыдуцца несправядліва, што можа моцна дэматываваць вулічных байцоў.

Іншы момант у змесце выкладзенага відэа. Паказаны страх супрацоўнікаў на акцыі супраць натоўпу. Гэта табу, самае страшнае, што можа зрабіць супрацоўнік – паказаць свой страх. А тут відэа з усёй унутранай кухняй і рэфлексіяй, і што важна – з засвечанымі байцамі. Каб у іх прайшоў халадок па спіне: “На ўсе дзеянні ў іх ёсць доступ да відэа, ці што?” І гэта зроблена роўна перад нядзельным маршам.

Словам, ціхая праца для развалу сілавых службаў ідзе. І нават не так важна, чыя, тут зацікаўленых як ніколі шмат. Але тыя, хто злівае відэа, павінны разумець усё гэта выдатна», – піша Telegram-канал.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках