24 красавiка 2024, Серада, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць «Паўночнага струменю – 2»

1
ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць «Паўночнага струменю – 2»

Санкцыі перашкодзяць пераабсталяваць судна «Акадэмік Чэрскі».

Чальцы Кангрэсу ЗША прыйшлі да згоды пра новыя санкцыі, накіраваныя на тое, каб «пахаваць» будаўніцтва газаправода «Паўночны струмень – 2», піша ў нядзелю, 29 лістапада, The Wall Street Journal . Паводле звестак выдання, чарговыя штрафныя захады могуць «стаць перамогай» для двух украінскіх лабістаў.

Як паведамляе WSJ, прадстаўнік украінскай кампаніі «Нафтагаз» Вадзім Гламаздзін і супрацоўнік Рады нацыянальнай бяспекі Украіны Аляксандр Харчанка чатыры гады спрабавалі пераканаць адміністрацыю Трампа ў неабходнасці санкцый. Лабіяванне ўкраінцаў і падтрымка з боку сенатара Тэда Круза прывялі да таго, што праз абмежавальныя захады будаўніцтва «Паўночнага струменю – 2» летась прыпынілася. Да заканчэння праекта не хапае блізу 76 км.

Санкцыі перашкодзяць пераабсталяваць судна «Акадэмік Чэрскі»

Каб скончыць газаправод, судна-трубаўкладнік «Акадэмік Чэрскі» павінна быць пераабсталяванае для працы з трубамі большага дыяметра. Як паведамляе WSJ, новыя санкцыі будуць нацэленыя на кампаніі, якія будуць займацца пераабсталяваннем, а таксама на прадпрыемствы, якія павінны страхаваць, інспектаваць і сертыфікаваць «Паўночны струмень – 2». «Цяпер украінцы адчуваюць, што знаходзяцца за два крокі ад поспеху», – піша The Wall Street Journal.

Новыя санкцыі «стануць апошнім цвіком у вечка труны гэтага праекта», заявіў Вадзім Гламаздзін. Паводле ягоных словаў, пасля пачатку дзеяння абмежавальных захадаў, не будзе «ніякага практычнага спосабу» дабудаваць газаправод.

Пракладку «Паўночнага струмнею – 2» абяцалі аднавіць у снежні

28 лістапада прадстаўнік кампаніі Nord Stream 2 AG заявіў, што працы ў пракладцы газаправода «Паўночны струмень – 2» адновяцца ў пачатку снежня. У кампаніі адзначылі, што гаворка ідзе пра кладку адрэзка 2,6 км на кожнай з нітак газаправода.

На цяперашні момант газаправод дабудаваны больш чым на 90 адсоткаў, 16 кіламетраў апошняга адрэзка, які засталося пракласці, знаходзіцца ў межах выключнай эканамічнай зоны Нямеччыны, а астатнія – у водах Даніі. Меркавалася, што «Паўночны струмень – 2» будзе ўведзены ў эксплуатацыю да канца 2019 года. Аднак ужо летам таго ж года стала канчаткова ясна, што «Газпрам» выбіўся з графіка і не зможа выканаць прызначанае, а ў снежні 2019 года праект цалкам стаў. Швэйцарская кампанія Allseas адмовілася ад кладкі трубаў для «Паўночнага струменю – 2» і вывела свае суда з Балтыйскага мора праз пагрозу санкцый ЗША.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках