28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мая Санду патрабуе вывесці расейскіх вайскоўцаў з Прыднястроўя

26
Мая Санду патрабуе вывесці расейскіх вайскоўцаў з Прыднястроўя
МАЯ САНДУ

Пра гэта абраная прэзідэнтка Малдовы заявіла на прэс-канферэнцыі.

Абраная прэзідэнтка Малдовы Майя Санду заявіла, што з Прыднястроўя трэба вывесці расейскіх вайскоўцаў. Пра гэта Санду сказала на прэс-канферэнцыі, паведамляе znak.com.

«У Прыднястроўі знаходзіцца аператыўная група Расеі, з нагоды гэтай групы ніколі не было дамоўленасцяў з боку Малдовы, таму пазіцыя дзяржавы ў тым, што гэтыя войскі павінны быць выведзеныя, а зброя павінна быць вывезеная з тэрыторыі Малдовы», – сказала яна.

Паводле словаў Санду, гэтае пытанне яна мае намер абмеркаваць з Масквой. Яна таксама адзначыла, што міратворчую місію ў рэгіёне варта трансфармаваць у грамадзянскую.

«У Прыднястроўі даўно няма небяспекі ваенных дзеянняў, міратворчую місію трэба зрабіць грамадзянскай пад эгідай АБСЕ (Арганізацыя бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе). Гэта пазіцыя Малдовы, якую я падкрэсліваю», – сказала яна.

Пра тое, што для развязання канфлікту ў Прыднястроўі адтуль неабходна вывесці расейскіх міратворцаў, Санду раней заяўляла ў інтэрв’ю выданню «Еўрапейская праўда». Дзейны кіраўнік рэспублікі Ігар Дадон назваў гэта сур'ёзнай памылкай. Прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава, у сваю чаргу, падкрэсліла, што Масква расцэньвае словы абранага прэзідэнта Малдовы як падрыў працэсу ўрэгулявання ў рэгіёне.

Прыднястроўе, 60% жыхароў якога складаюць расейцы і ўкраінцы, дамагалася выхаду са складу Малдовы яшчэ да распаду СССР. У 1992 годзе, пасля няўдалай спробы ўладаў Малдовы сілай развязаць праблему, Прыднястроўе стала фактычна непадкантрольнай Кішынёву тэрыторыяй. Мір у зоне канфлікту падтрымліваюць 402 расейскія вайскоўцы, 492 прыднястроўскіх, 355 малдаўскіх і дзесяць вайсковых назіральнікаў ад Украіны.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках