25 красавiка 2024, Чацвер, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі «Газпром» нясе каласальныя страты

8
Расейскі «Газпром» нясе каласальныя страты

Больш за ўсё прыбытак газавага гіганта абрынуўся ў краінах былога СССР.

Чыстая страта «Газпрома» да яго акцыянераў за першыя дзевяць месяцаў 2020 года склала больш за $2,7 млрд, вынікае са справаздачы кампаніі. Пры гэтым за студзень-верасень папярэдняга года «Газпром» атрымаў прыбытак у суме, большай за $14,4 млрд, паведамляе rbc.ru.

У справаздачы «Газпрома» адзначаецца, што на фінансавы вынік кампаніі ў асноўным паўплывала атрыманне чыстай страты па курсавых розніцах у суме амаль $9,8 млрд.

«Змена паказчыка тлумачыцца павелічэннем курсаў даляра ЗША і еўра ў дачыненні да расейскага рубля на 29% і 34% за дзевяць месяцаў, якія скончыліся 30 верасня 2020 года», - гаворыцца ў дакуменце.

Прыбытак «Газпрома» ад продажаў за студзень-верасень упаў у 2020 годзе да $4,2 млрд супраць $12,7 млрд, годам раней скараціўшыся на дзве траціны. Агульны прыбытак ад продажу скараціўся на 25%, ці амаль на $18,4 млрд - з $74,9 млрд да $56,5 млрд. Пры гэтым чысты прыбытак ад продажаў газу скараціўся на 30%, ці амаль на $11,1 млрд, у тым ліку ад продажаў газу ў Еўропу і іншыя краіны за межамі былога СССР - на 40%, або на $9,8 млрд. Падзенне паказчыкаў у «Газпроме» патлумачылі двума фактарамі - памяншэннем сярэдняга кошту паставак газу ў Еўропу (на 40% у далярах) і зніжэннем аб'ёму паставак у рэгіён на 10%.

У той жа час прыбытак ад продажу газу ў краіны былога СССР скараціўся на 20%, а ўнутры Расеі - на 6%.

Чыстая пазыка «Газпрома» з пачатку 2020 года вырасла на 41%, або прыкладна на $17 млрд, што ў кампаніі тлумачаць падзеннем курсу рубля да даляра і еўра.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках