19 красавiка 2024, Пятніца, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі байкатуюць аплату «камуналкі»

21
Менчукі байкатуюць аплату «камуналкі»

Нясплата камунальных паслуг стала яшчэ адной формай пратэсту беларусаў.

ЖКГ як можа змагаецца з гэтай актыўнасцю: налічваецца пеня, высылаюцца папераджальныя лісты, здзяйсняюцца паходы ў кватэры для правядзення прафілактычных гутарак, у асобных выпадках нават адключаюць электраэнэргію ў жыллі. Аднак сітуацыя не вельмі мяняецца ў лепшы бок. Мабыць, гараджане навучыліся знаходзіць баланс паміж сваімі інтарэсамі і магчымасцю займець непрыемныя наступствы, піша «Онлайнер».

У пачатку мінулага месяца АРДЦ Менска паведаміў, што ў жніўні звыклая статыстыка што да неаплатнікаў захісталася. Калі ў ліпені за «камуналку» не заплацілі 6,86% менчукоў, то ў жніўні - ужо 10,39%. Вядома, усе гэтыя адсоткі нельга безагаворачна адносіць да палітыкі: хтосьці проста забыўся пра рахунак. Да таго ж летам традыцыйна здаецца шмат новабудоўляў, а пакуль там наладзяцца ўсе справы з дакументамі - асабовымі рахункамі...

І ўсё ж дынамікі, якой можна было б выхваляцца, няма. Параўнаем два паведамленні ад агенцтва «Минск-Новости».

Весткі за кастрычнік

«У сталіцы на 1 кастрычніка 2020 года запазычанасць за жыллёва-камунальныя паслугі жыхароў дамоў, якія знаходзяцца на абслугоўванні ЖКГ раёнаў і ў прыватным сектары, склала 8 млн 932 тысячы рублёў. За апошнія тры месяцы - з ліпеня да верасня - сума запазычанасці вырасла больш чым на 1 млн рублёў. Збольшага гэта звязанае з тым, што за гэты перыяд горад папоўніўся новабудоўлямі, праз што агульная колькасць асабовых рахункаў павялічылася на 2502 і дасягнула 711 066. У той жа час вырасла колькасць пратэрмінаваных асабовых рахункаў у працэнтных адносінах: на 1 ліпеня іх было 54 172, або 7,6%, на 1 кастрычніка - 74 828, ці 10,5%».

Весткі за лістапад

«На 1 лістапада агульная сума пратэрмінаванай запазычанасці за нададзеныя жыллёва-камунальныя паслугі ў Менску склала 8 млн 920 тысяч 846 рублёў. Усяго ж на пачатак лістапада з 711 339 асабовых рахункаў, якія абслугоўвае філіял «Адзіны разлікова-даведачны цэнтр г. Менска», пратэрмінаваная запазычанасць у 70 872, ці 9,96%».

Такім чынам, пратэрмінаваная запазычанасць скарацілася ўсяго на 11 154 рубля (пры зусім невялікім прыросце асабовых рахункаў - усяго 273). Зусім не тыя лічбы, якімі можна выхваляцца на калегіі міністэрства. Пачакаем, якім будзе снежань - рахункі з улікам ацяплення прыйдуць куды «цяжэйшыя».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках