28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Moderna заявіла пра 100% эфектыўнасці сваёй вакцыны ад цяжкіх формаў COVID-19

Moderna заявіла пра 100% эфектыўнасці сваёй вакцыны ад цяжкіх формаў COVID-19
ФОТА: DPA

У выпрабаваннях узялі ўдзел 30 тысяч чалавек.

Эфектыўнасць вакцыны ад каранавіруснай інфекцыі mRNA-1273 амерыканскай кампаніі Moderna супраць цяжкай формы COVID-19 склала 100%. Пра гэта 30 лістапада паведаміў сайт кампаніі (пераклад - gordonua.com).

Эфектыўнасць вакцыны супраць COVID-19 склала 94,1%. Прэпарат агулам па-ранейшаму добра пераносіцца, сур'ёзных праблем з бяспекай не выяўлена, сказана ў паведамленні.

У выпрабаваннях вакцыны ўзялі ўдзел 30 тысяч чалавек, з іх 196 добраахвотнікаў захварэлі на COVID-19. З іх 185 атрымалі плацэба, 11 - вакцыну, паводле гэтых звестак навукоўцы зрабілі выснову аб эфектыўнасці вакцыны на 94,1% выпадкаў.

30 удзельнікаў выпрабаванняў захварэлі на цяжкую форму COVID-19, усе яны атрымалі плацэба. Усе, хто быў прышчэплены mRNA-1273, не забалелі, адзначана ў рэлізе кампаніі.

Падчас выпрабаванняў вакцыны памёр адзін чалавек, ён атрымліваў плацэба.

Трэцяя фаза выпрабаванняў вакцыны ад каранавіруса mRNA-1273 кампаніі Moderna паказала эфектыўнасць прэпарата на ўзроўні 94,5%.

Moderna паведаміла аб паспяховым заканчэнні другой фазы клінічных даследаванняў у сярэдзіне ліпеня. У ёй бралі ўдзел 45 чалавек ва ўзросце ад 18 да 55 гадоў. Трэцяя, фінальная, фаза выпрабаванняў mRNA-1273 стартавала 27 ліпеня.

Успышка каранавіруснай інфекцыі пачалася ў канцы 2019 года ў Кітаі. 11 сакавіка 2020 года Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла распаўсюджванне каранавіруса пандэміяй.

Паводле інфармацыі амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса, у свеце на 30 лістапада на COVID-19 захварэла больш 62,8 мільёна чалавек. Памерлі ад гэтай хваробы 1,46 млн чалавек, а паправіліся 40,2 млн.

Паводле інфармацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя на 12 лістапада, у свеце 48 вытворцаў вакцыны ад COVID-19 з'яўляюцца кандыдатамі на клінічную ацэнку вырабленай вакцыны. Даклінічныя выпрабаванні праводзяць 164 кампаніі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках