25 красавiка 2024, Чацвер, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўнікі «Газпрома» ўзбунтаваліся праз нявыплату заробкаў

16
Працаўнікі «Газпрома» ўзбунтаваліся праз нявыплату заробкаў
ФОТА: АЛЕГ ХАРСЕЕЎ/КОММЕРСАНТЪ

Абвешчаная забастоўка.

Другі з пачатку года страйк працоўных абвешчаны на будаўніцтве трубаправода «Сіла Сібіры» - аднаго з ключавых мегапраектаў «Газпрома», з дапамогай якога Расея спадзяецца стаць буйным пастаўшчыком газу ў Кітай, піша finanz.ru.

Вахтавікі, якія будавалі кампрэсарную станцыю N4 «Іван Масквіцін» у Алданскім раёне Якуціі, абвясцілі страйк, скардзячыся на нявыплаты заробкаў і парушэнні ўмоў працоўнай дамовы, паведамляе Sakhaday.

Пры гэтым працоўныя скардзяцца на пагрозы звальнення, складанне чорных спісаў, высылкі за межы працоўнага мястэчка - у тайгу з перспектывай дабірацца да дома за свой кошт.

З іх слоў, такая сітуацыя склалася пасля 50 дзён карантыну, якія, як ім паведамілі, не падлягаюць аплаце.

Вахтавікі запісалі відэазварот, у якім сцвярджаюць, што кампанія ТАА «Прамкансалтынг», якая іх наняла, (займаецца падборам персаналу для аднаго з падрадчыкаў «Газпрома») не заплаціла ім адпускныя і грошы за працу ў выхадныя, а цяпер практычна змушае іх затрымацца дадаткова на будоўлі на нявызначаны тэрмін.

Працаўнікі мяркуюць, што першапачаткова былі ўведзеныя ў зман. Спробы звязацца з кіраўніцтвам не маюць выніку: на тых тэлефонных нумарах, адкуль іх запрашалі на працу, альбо кідаюць слухаўку, пачуўшы прэтэнзіі, альбо пераводзяць размову на бясконцае чаканне.

Яны таксама паведамляюць, што працоўныя дамовы атрымалі толькі праз некалькі дзён пасля таго, як прыбылі на аб'ект, і што дакументы «падпісваюцца на каленцы».

У красавіку, нагадаем, бунт зладзілі працаўнікі Чаяндзінскага радовішча «Газпрома» ў Якуціі, змешчаныя на карантын. Яны скардзіліся на ўмовы ўтрымання, адсутнасць сродкаў аховы і тое, што іх кормяць «камбікормам, як свіней».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках