29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ірландыі выпусцілі віскі з кармушкамі для птушак

3
У Ірландыі выпусцілі віскі з кармушкамі для птушак
ФОТА: REDBREASTWHISKEY.COM

Фотафакт.

Ірландскі вытворца віскі Redbreast абвясціў пра новае глабальнае партнёрства з Bird Life International (арганізацыя захавання птушак) і ў рамках праекта выпусціў лімітаваную серыю напою ў футаралах-кармушках. Пра гэта паведаміў часопіс The Spirits Business.

Адзначаецца, што такім чынам брэнд мае намер падтрымаць птушак у зімовы час. Таксама 15 еўраў з кожнай прададзенай бутэлькі абмежаванага выпуску будуць ахвяраваныя на карысць Bird Life International.

Віскі Redbreast 12 Year Old даступна для пакупкі на вэб-сайце Redbreast за 60 еўраў (71 даляр ЗША). Футляр з бутэлькі можна зняць, напоўніць кормам для птушак і павесіць на вуліцы.

Усяго плануецца выпусціць дзве тысячы бутэлек, але прадаваць іх будуць выключна на перадзамову і не больш за адну ў рукі.

Фотa: redbreastwhiskey.com
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках