25 красавiка 2024, Чацвер, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 50 краін заклікалі Расею высветліць акалічнасці атручвання Навальнага

7
Больш за 50 краін заклікалі Расею высветліць акалічнасці атручвання Навальнага
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ

Расейскі апазіцыянер быў атручаны 20 жніўня.

56 краін-удзельніц Канвенцыі забароны хімічнай зброі выпусцілі рэзалюцыю, у якой сказана, што краіны цалкам упэўненыя, што супраць расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага было ўжытае баявое рэчыва «Навічок».

Яны нагадалі, што гэта ж рэчыва выкарыстоўвалася ў Вялікабрытаніі ў 2018 годзе.

«Любое атручэнне чалавека нервова-паралітычным агентам уважаецца выкарыстаннем хімічнай зброі. Гэта выклікае крайнюю заклапочанасць. Выкарыстанне хімічнай зброі дзе заўгодна, калі заўгодна, кім заўгодна, пры любых абставінах непрымальнае і супярэчыць міжнародным стандартам і нормам, якія забараняюць такое выкарыстанне», - сказана ў заяве.

У ёй адзначана, што Расея не дала вынікі расследавання атручвання Навальнага. Краіны, які падпісалі рэзалюцыю, патрабуюць у РФ высветліць акалічнасці гэтай справы.

У Арганізацыю забароны хімічнай зброі ўваходзіць 191 дзяржава. Сярод краін, якія падпісалі рэзалюцыю, Украіна, Нямеччына, ЗША, Аўстралія, Канада, Вялікабрытанія, Вугоршчына, Грэцыя і іншыя.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках