26 красавiка 2024, Пятніца, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СААЗ заявіла пра скарачэнне з верасня новых выпадкаў COVID-19

4
СААЗ заявіла пра скарачэнне з верасня новых выпадкаў COVID-19

Усяго ў свеце з пачатку пандэміі зарэгістравана звыш 63 мільёнаў хворых.

Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Аданам Гебрэесус заявіў, што колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам знізілася ўпершыню з верасня. Ён уважае, што адной з прычын зніжэння інфікавання з'яўляюцца ўведзеныя ў апошнія тыдні «цяжкія і неабходныя захады», піша korrespondent.net.

«Гэта добрая навіна, але мы павінны інтэрпрэтаваць яе з вялікай асцярогай», - сказаў на заканчэнне Гебрэесус, бо «дасягненні могуць быць лёгка страчаныя».

Кіраўнік СААЗ адзначыў, што памяншэнне новых выпадкаў COVID-19 зафіксавана далёка не ўсюды: «У большасці іншых рэгіёнаў свету колькасць хворых і смяротных зыходаў расце».

Гебрэесус напярэдадні Калядаў і Новага года рэкамендаваў адзначаць святы ў коле сваёй сям'і і пазбягаць запрашэння гасцей «з розных сем'яў», а па магчымасці, збірацца па-за памяшканнямі.

«Пазбягайце гандлёвых цэнтраў з вялікай колькасцю людзей, наведвайце крамы ў гадзіны, калі там менш пакупнікоў, карыстайцеся анлайн-шопінгам, калі ёсць магчымасць», - дадаў гендырэктар.

Адзначым, што ўсяго ў свеце з пачатку пандэміі зарэгістравана звыш 63 мільёнаў тых, хто захварэў, звыш 43,5 мільёнаў чалавек ачунялі, а больш за мільён пацыентаў памерлі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках