29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея і Савудаўская Арабія паспрачаліся праз нафту

3
Расея і Савудаўская Арабія паспрачаліся праз нафту
ФОТА: SHUTTERSTOCK/FOTODOM

Перамовы ўдзельнікаў угоды АПЕК+ па абмежаванні здабычы нафты пакуль не прывялі да выніку.

Праблемай застаецца спрэчка паміж Расеяй і Савудаўскай Арабіяй, ключавымі ўдзельнікамі пагаднення, з нагоды параметраў скарачэння здабычы са студзеня. Пра гэта распавялі крыніцы ў АПЕК +, паведамляе Reuters.

Першы раўнд перамоў прайшоў 29 лістапада. Бакі згодныя, што павялічваць здабычу нафты на 1,9 мільёна барэляў у дзень, як прадугледжвае цяперашняя дамова, немэтазгодна.

Разам з тым Савудаўская Арабія хоча захаваць цяперашнія абмежаванні ў 7,7 мільёна барэляў у дзень на тры ці чатыры месяцы. Расея ж намагае на паступовым павелічэнні здабычы ўжо са студзеня. Яе пазіцыю падтрымлівае і Казахстан.

Акрамя таго, адзначаў Bloomberg, дагэтуль не вырашаныя супярэчнасці з Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі, якія ўважаюць, што ў дачыненні да іх квоты ўстаноўлены несправядліва. У перспектыве краіна пагражае нават пакінуць АПЕК, паведамляюць крыніцы.

Гэтыя абставіны зробяць перамовы цяжкімі, бо альбо Маскве, альбо Эр-Рыяду давядзецца пайсці на кампраміс. У той жа час прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў запэўніў, што супярэчнасці не гэткія моцныя, як у сакавіку 2019 года, калі нечакана развалілася папярэдняя ўгода АПЕК+.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках