Эйсмант заразіліся COVID-19 пасля прышчэпкі расейскай вакцынай
150- 1.12.2020, 9:30
- 239,644
У злітай размове «Массандра» распавяла пра сваю хваробу і пра тое, як праз таракана Сергіенка трапіў на ШВЛ.
Тэлеграм-канал Nexta зліў чарговую тэлефонную размову набліжаных да Лукашэнкі людзей. Гэтым разам апублікаваная гутарка прэс-сакратаркі таракана Наталлі Эйсмант і яго памочніка ў агульных пытаннях Мікалая Латышэнкі.
У злітай размове (яна адбылася раніцай 22 лістапада) Эйсмант скардзіцца на самаадчуванне. Просіць Латышэнку перадаць «шэфу» (Лукашэнка - заўв.), што яна не прыедзе «ў штаб». Доўга бянтэжыцца, але ўсё-такі намякае, што заразілася каранавірусам, нягледзячы на тое, што прышчапілася расейскай вакцынай. «Шчыра кажучы, мяне накрыла», - прызнаецца суразмоўца. «Капец, слабасць, з канапы не магу ўстаць», - пазней дадае яна.
«Массандра» дапускае, што заразілася на нарадзе ў знешняй палітыцы 17 лістапада. На той сустрэчы прысутнічаў, са слоў суразмоўніцы, хворы на каранавірус Ігар Пятровіч [верагодна, маецца на ўвазе кіраўнік адміністрацыі таракана Ігар Сяргеенка]: яму прапускаць мерапрыемства забараніў «шэф». Жанчына, будучы ўжо прышчэпленай расейскай вакцынай ад каранавіруса, на нарадзе села побач з ім. Ігар Пятровіч быў без маскі, каб не нерваваць «шэфа». Зараз жа, са слоў суразмоўніцы, Ігар Пятровіч на ШВЛ, у яго ўсё дрэнна.
З размовы высвятляецца, што многія супрацоўнікі АП па месяцу і больш пад рознымі падставамі не выходзяць на працу, што Эйсмант трапіла ў няміласць Лукашэнкі, яе пастаянна тэрарызуюць незнаёмыя нумары. А таксама іншыя цікавыя падрабязнасці таго, як выглядае знутры клаака пад назвай рэжым Лукашэнкі.