25 красавiка 2024, Чацвер, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі знаходзіцца на ШВЛ у цяжкім стане

74
Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі знаходзіцца на ШВЛ у цяжкім стане
иллюстрационное фото

У яго COVID-19.

Учора тэлеграм-канал Nexta апублікаваў сенсацыйны перахоп яшчэ адной тэлефоннай размовы набліжаных да Лукашэнкі людзей. На гэты раз апублікаваная гутарка прэс-сакратаркі таракана Наталлі Эйсмант і яго памочніка па агульных пытаннях Мікалая Латышэнкі.

У размове Наталля «Масандра» дапускае, што заразілася на нарадзе ў замежнай палітыцы 17 лістапада. На той сустрэчы прысутнічаў, з ейных слоў, хворы на каранавірус Ігар Пятровіч [магчыма, маецца на ўвазе кіраўнік адміністрацыі таракана Ігар Сяргеенка]: яму прапускаць мерапрыемства забараніў «шэф». Жанчына, будучы ўжо прышчэпленай расейскай вакцынай ад каранавіруса, на нарадзе села побач з ім. Ігар Пятровіч быў без маскі, каб не нерваваць «шэфа». Зараз жа, са слоў суразмоўніцы, Ігар Пятровіч на ШВЛ, у яго ўсё дрэнна.

З размовы высвятляецца, што многія супрацоўнікі АП па месяцу і больш пад рознымі падставамі не выходзяць на працу.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках