25 красавiка 2024, Чацвер, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: У Беларусі адбылася сацыяльная рэвалюцыя

3
Экспэрт: У Беларусі адбылася сацыяльная рэвалюцыя
АРХІЎНАЕ ФОТА

Грамадства вызначыла для сябе новыя каштоўнасці і тое, як павінна быць арганізавана дзяржава.

У Беларусі адбылася сацыяльная рэвалюцыя: такое меркаванне незадоўга да свайго арышту выказаў старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Дзмітрый Крук у перадачы «Разумныя людзі». Гэтую перадачу на сваім YouTube-канале запусціла газета «Белорусы и рынок».

У першым выпуску перадачы Дзмітрый Крук зрабіў шэраг цікавых заяў, піша thinktanks.by.

Па-першае, ён выказаў здагадку, што нават калі б не было каранавіруса і брутальнага гвалту, мы б усё адно ўбачылі беларускі пратэст, можа толькі годам-двума пазней. На ягоную думку, фундаментальная прычына выхаду людзей на вуліцы хаваецца не ў эканоміцы, а ў змене каштоўнаснага базісу беларускага грамадства.

- Я гатовы зрабіць сур'ёзную заяву: у Беларусі адбылася сацыяльная рэвалюцыя. Грамадства вызначыла для сябе новыя каштоўнасці і тое, як павінна быць арганізавана дзяржава... А ўлада не паспявала і не паспявае за гэтымі зменамі, - сказаў Дзмітрый Крук.

Па-другое, ён пагадзіўся з іншым удзельнікам перадачы - дырэктарам Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсеніем Сівіцкім, што далейшае падзенне даходаў насельніцтва і рост беспрацоўя прывядуць да пашырэння пратэстнага руху і ўключэння ў яго супрацоўнікаў дзяржпрадпрыемстваў і большай колькасці жыхароў малых гарадоў. Але экспэрт з BEROC дадаў, што больш важна тое, што пагаршэнне эканамічнай сітуацыі прывядзе да дэзарганізацыі вертыкалі.

- Пастаўце сябе на месца чыноўніка, які ўсе папярэднія гады, хай з нейкімі сумненнямі, але меркаваў, што ён робіць добрыя рэчы для эканомікі краіны. Кампетэнтныя чыноўнікаў разумеюць, куды мы цяпер рухаемся. Наўрад ці хто-небудзь з іх захоча стаць адказным за спад ВУП і фінансавы крызіс. Таму эканоміка будзе важным фонавым чыннікам для дэматывацыі і дэзарганізацыі сістэмы дзяржаўнага апарату, - выказаў перакананне Дзмітрый Крук.

Нагадаем, 29 лістапада эканаміст быў затрыманы сілавікамі ў краме і абвінавачаны ва ўдзеле ў масавай акцыі. 30 лістапада суддзя Анастасія Ачалава ў судзе Ленінскага раёна Менска прысудзіла Дзмітрыя Крука да 15 дзён арышту паводле ч.1 арт. 23.34.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках