29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка сядзеў з дрыготкімі рукамі»

28
«Лукашэнка сядзеў з дрыготкімі рукамі»
Фота: ТАСС

Якое «прывітанне ад Пуціна» Лаўроў перадаў таракану?

На думку палітолага Дзмітрыя Балкунца, нядаўняя сустрэча ў Менску кіраўніка расейскага МЗС Сяргея Лаўрова і Аляксандра Лукашэнкі была закліканая нагадаць пра дамоўленасці, якія не выканаў узурпатар, паведамляе topnews.ru.

Экспэрт мяркуе, што ў сітуацыі, якая склалася, Лукашэнка адчувае няўпэўненасць, і гэта відаць на кадрах з сустрэчы, дзе ён «сядзеў вельмі напружаны і з дрыготкімі рукамі спрабаваў выслухаць, якія прывітанні яму перадаюць з Сочы».

Калі беларускі правадыр не прыслухаецца да «прывітання Пуціна», якое яму «прывёз» Лаўроў, Лукашэнку, паводле ацэнак Дзмітрыя Балкунца, пагражаюць санкцыі ад Еўразвязу, якія плануецца прыняць 7 снежня. У выніку пад абмежавальнымі захадамі могуць апынуцца блізу 400 прадпрыемстваў у Беларусі і яшчэ прыкладна 30 бізнэсоўцаў.

Часткова гэта можа закрануць і інтарэсы Расеі праз бізнэс-сувязі. Да таго ж у спіс можа трапіць «хто-небудзь з расейцаў».

«Для Расеі было б не вельмі прыемна адказваць за Лукашэнку», - заявіў палітолаг.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках