28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: З салёнай вады на Марсе можна атрымаць паліва і кісларод

Навукоўцы: З салёнай вады на Марсе можна атрымаць паліва і кісларод
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Чырвоная планета - найбольш імаверны кандыдат для будучай каланізацыі зямлянамі.

І хоць умовы на Марсе даволі няпростыя, на планеце ёсць вада, атмасфера і да яе даходзіць значны адсотак сонечнага цяпла. Вось толькі ваду, якая знаходзіцца на планеце, выкарыстоўваць для піцця нельга - у ёй занадта шмат соляў, піша «Популярная механика».

З гэтай вады нават проста так нельга атрымаць кісларод і вадарод - у працэсе электролізу будуць расшчапляцца раствораныя ў вадзе солі, а не самі малекулы H2O. Каб атрымаць кісларод, які каланісты выкарыстоўвацьмуць для дыхання, і вадарод, які можна выкарыстоўваць у якасці паліва, ваду неабходна ачысціць ад соляў. Гэты працэс патрабуе вельмі вялікіх энэргавыдаткаў.

Цяпер даследнікі з Вашынгтонскага ўніверсітэта ў Сэнт-Луісе знайшлі спосаб атрымліваць кісларод і вадарод з салёнай вады. Новы электралізёр складаецца з пірахлорнага анода з рутэнату свінцу, а таксама вугляроднага катода, пакрытага пластом плаціны. Такая канструкцыя ў спалучэнні з растварэннем у мэтавай сістэме перхларату дазволіла навукоўцам атрымаць кісларод і вадарод з вады з высокім змяшчэннем соляў без неабходнасці ў ачыстцы і награванні.

Новы марсаход Perseverance, які ўжо знаходзіцца на шляху да Марса, вязе на сваім борце прыладу пад назвай MOXIE. З дапамогай яго ровер паспрабуе атрымаць кісларод з вуглякіслага газу ў атмасферы Чырвонай планеты. Распрацаваны амерыканскімі навукоўцамі электралізёр, з іх падлікаў, дазваляе атрымліваць у 25 разоў больш кіслароду пры тых жа памерах і масе. Таму цалкам магчыма, што NASA выкарыстоўвае інавацыйную сістэму для тэставання яе ў марсіянскім асяроддзі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках