25 красавiка 2024, Чацвер, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячы беларускіх хрысціян заклікалі публічна выказацца супраць беззаконня

1
Тысячы беларускіх хрысціян заклікалі публічна выказацца супраць беззаконня
ФОТА: TUT.BY

Сбор подписей под открытым письмом продолжается.

Беларускія хрысціяне ўсіх канфесій актыўна падпісваюць зварот да ўладаў, паведамляе Telegram-канал «Баста!».

За 2 тыдні больш за 5000 вернікаў з усёй краіны падпісалі Адкрыты ліст хрысціян Беларусі з патрабаваннем спыніць гвалт, аднавіць законнасць і правесці новыя прэзідэнцкія выбары.

Сярод падпісантаў - протаіерэй Георгій Рой з Гародні, віцебскі каталіцкі святар Віктар Жук, дацэнт Менскай духоўнай акадэміі Сяргей Шатраўскі, пастары пратэстанцкіх цэркваў Леанід Вараненка, Антоні Бокун, Тарас Цялькоўскі ды іншыя. Адкрыты ліст падпісалі таксама грамадскі дзеяч Зміцер Дашкевіч, сустаршыня аргкамітэту ў пытаннях стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Георгій Дзмітрук, заснавальніца сайта Kroplia.by Вольга Севярынец, музыка Аляксандр Патліс і акторка Ганна Харланчук-Южакова.

Хрысціяне Беларусі заклікаюць усіх хрысціян публічна выказацца супраць беззаконня і гвалту ў Беларусі, бо маўчанне азначае супрацоўніцтва з прыгнятальнікамі.

Збор подпісаў прадаўжаецца. Пад Адкрытым лістом хрысціян Беларусі можна падпісацца па спасылцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках