24 красавiка 2024, Серада, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google прызнаў дадатак для сну Loóna ад беларусаў «найлепшым дадаткам» года

2
Google прызнаў дадатак для сну Loóna ад беларусаў «найлепшым дадаткам» года

Таксама GQ прызнаў каманду «бізнэсоўцамі года».

Google прызнаў сэрвіс для сну Loóna ад каманды распрацоўнікам MSQRD «найлепшым дадаткам года» - ён з'явіўся ў спісе Best of 2020. Таксама Loóna трапіла ў катэгорыю Best Hidden Gem Apps, паведамляе hrodna.life.

Мабільная платформа Google Play штогод вызначае найлепшыя прадукты ў шэрагу намінацый. «Найлепшая мабільная праграма» (Best App) — ці ледзь не самая прэстыжная з іх.

Дадатак для сну Loóna з'явіўся ў AppStore ў жніўні мінулага года, піша dev.by. Сама каманда называе Loóna гідам «які «адправіць вас у начное падарожжа». Карыстальнік выбірае сцэну, адпаведную свайму настрою, а затым «размалёўвае чароўныя лакацыі» — і расслабляецца. Loóna ўяўляе сабой камбінацыю візуальнага шэрагу, гукавой атмасферы, узаемадзеяння з карыстальнікам і storytelling. Усе разам дапамагае стварыць умовы для сну. Рэйтынг праграмы ў Google Play — 4,4, у App Store-4,9.

Таксама GQ Russia нядаўна прызнаў каманду распрацоўнікаў Loóna - Андрэя Янчурэвіча, Дзмітрыя Дорына, Сяргея Ганчара і Яўгена Няўгеня «бізнэсоўцамі года».

Loóna - не забаўляльнае прыкладанне, пры яго распрацоўцы яны праводзілі даследаванні і кансультаваліся з лекарамі, пад гэтым усім ёсць медыцынская база, тлумачыў на vc.ru Андрэй Янчурэвіч.

Дадатак асабліва карысны для актыўных людзей, якім складана засяродзіцца, распавядаў Яўген Няўгень. Напрыклад, ён сам адчувае цяжкасці з медытацыяй праз тое, што трэба засяродзіцца і думаць пра дыханне.

Яўген Няўгень і Сяргей Ганчар - ураджэнцы Гародні і стваральнікі прыкладання MSQRD (маскарад). Гэта сэрвіс фота і відэафільтраў для сэлфі. У 2016 годзе набыў дадатак Facebook.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках