29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свабодныя спартоўцы заклікалі пакараць Дзмітрыя Баскава

14
Свабодныя спартоўцы заклікалі пакараць Дзмітрыя Баскава

Датычнаму да забойства Рамана Бандарэнкі можа пагражаць пажыццёвая забарона на ўдзел ва ўсіх хакейных мерапрыемствах.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (БФСС), які абараняе правы беларускіх атлетаў, ініцыяваў запыт для прыцягнення старшыні федэрацыі хакея Беларусі, чальца выканкама НАК Дзмітрыя Баскава да дысцыплінарнай адказнасці па лініі Міжнароднай Федэрацыі хакея (IIHF) і Міжнароднага алімпійскага камітэта. Адпаведныя заявы былі накіраваныя ў абедзве арганізацыі 1 снежня 2020 года, паведамілі сайту Charter97.org у прэс-службе фонду.

«БФСС будзе дамагацца поўнай забароны Дзмітрыю Баскаву на прадстаўленне Алімпійскага руху Беларусі і пажыццёвую забарону на ўдзел ва ўсіх хакейных мерапрыемствах», - гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Як мы паведамлялі раней, у Сеціве з'явіўся шэраг аўдыёзапісаў, якія сведчаць аб дачыненні Дзмітрыя Баскава да забойства Рамана Бандарэнкі на плошчы Пераменаў. Таксама са зліваў размоў стала вядома, што старшыня федэрацыі хакея Беларусі разам з прэс-сакратаркай Лукашэнкі Наталляй Эйсмант ездзіць па дварах і зразае бел-чырвона-белыя стужачкі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках