20 красавiка 2024, Субота, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва просіць Беларусь падаць інфармацыю аб НЗ на БелАЭС

11
Літва просіць Беларусь падаць інфармацыю аб НЗ на БелАЭС
ФОТА: ТАСС

Інспекцыя ў бяспецы атамнай энэргетыкі звярнулася ў беларускае МНС.

Дзяржаўная інспекцыя ў бяспецы атамнай энэргетыкі Літвы запрасіла ў Беларусі інфармацыю пра магчымасць аварыі на запасной сістэме астуджэння першага блока Беларускай АЭС, паведамілі агенцтву BNS у інспекцыі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Інспекцыя звярнулася ў Міністэрства надзвычайных сітуацый Беларусі з тым, каб атрымаць дэталёвую інфармацыю аб непаладках у рэзервовай сістэме астуджэння рэактара першага блока, стане гэтай сістэмы і ўплыве магчымых непаладак на гарантаванне бяспекі блока пры правядзенні работ па яго запуску» — паведаміла інспекцыя.

У Міністэрстве энэргетыкі Літвы са свайго боку паведамілі BNS, што яны не маюць афіцыйнай інфармацыі пра інцыдэнт, аднак ведаюць пра тое, што інспекцыя ў бяспецы звярнулася ў беларускае Міністэрства.

Пра інцыдэнт паведаміў партал ecohome-ngo.by «пры заканчэнні гідравыпрабаванняў на АЭС адбылося буйное надзвычайнае здарэнне. З прычыны неадчыненага клапана пры адпампоўванні вадкасці ў канцы выпрабаванняў быў пашкоджаны танкер сістэмы аварыйнага астуджэння першага рэактара», - піша партал, публікуючы заяву Беларускай антыядзернай кампаніі, якая супрацоўнічае ў пытаннях бяспекі БелАЭС.

«Хутчэй за ўсё, адбылася імплезія бака. Ён патрабуе замены, але паколькі замена бака раўназначная прызнанню аварыі – гэта ўтойваецца. Такім чынам, мы маем «гарачы» рэактар з няштатна дзейнай (у найлепшым выпадку) рэзервовай сырастэмай аварыйнага астуджэння» — сказана ў заяве.

Пры гэтым, паводле інфармацыі Беларускай атамнай электрастанцыі, цяпер рэактар застаецца ў гарачым стане і праводзяцца работы ў яго доследна-прамысловай эксплуатацыі, звязаныя з павышэннем магутнасці.

У верасні паведамлялася аб пачатку гідраўлічных выпрабаванняў першага рэактара БелАЭС, але не паведамляецца аб даце іх заканчэння.

Дзяржаўная інспекцыя ў бяспецы атамнай энэргетыкі Літвы патрабавала ад еўрапейскіх рэгулятараў бяспекі атамнай энэргетыкі спыніць функцыянаванне БелАЭС і як мага хутчэй развязаць праблемы атамнай бяспекі на гэтай станцыі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках