25 красавiка 2024, Чацвер, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя злівы - сігнал для Лукашэнкі?

32
Новыя злівы - сігнал для Лукашэнкі?
Фотa: belnaviny

Пятроў і Башыраў падабраліся ўшчыльную да дыктатара.

Telegram-канал «Нік і Майк» мяркуе, што мэтай зліву аўдыёзапісаў з'яўляецца ні Баскаў, ні Эйсмант, а сам Лукашэнка.

Telegram-канал распавядае пра блізкасць аднаго з апошніх фігурантаў зліву - памочніка дыктатара Мікалая Латышонка - да самога прэзідэнта.

«З 2018 года Латышонак - памочнік у агульных пытаннях. Гэта той самы чалавек, які выходзіў да дэманстрантаў каля Палаца незалежнасці. Але справа не ў гэтым.

Цікавей тое, што ў 1995 годзе Латышонак пачаў працаваць у Службе бяспекі Лукашэнкі, дзе дарос да начальніка ўправы асабістай аховы», - піша Telegram-канал.

У 2003 годзе Латышонак стаў старэйшым ад'ютантам 1-га аддзялення 1-га аддзела ўправы асабістай аховы СБП.

«Каб вы разумелі, гэта такія людзі, якія ахоўваюць Лукашэнку круглымі соднямі і ва ўсіх месцах: дом, праца, камандзіроўкі, адпачынкі», - піша Telegram-канал.

«Нік і Майк» запэўнівае, што Латышонак можа ведаць самыя нязручныя факты з паўсядзённага жыцця дыктатара, а зліў запісаў з ім - сігнал самому Лукашэнку.

«Таму можна зрабіць выснову, што галоўная дзейная асоба запісу - зусім не Натуля «Ну-блін» Эйсмант, а акурат Латышонак. Спачатку быў спартыўны сябар Баскаў, потым асабістая прэс-сакратарка, цяпер новая стадыя. Гэта тонкі намёк на тое, што Пятроў і Башыраў падабраліся да самай спальні. Наступны зліў будзе яшчэ больш балючы і з іншымі фігурантамі», - рэзюмуе Telegram-канал.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках