18 красавiка 2024, Чацвер, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэка-каталіцкі святар з Івацэвічаў атрымаў 10 дзён арышту

8
Грэка-каталіцкі святар з Івацэвічаў атрымаў 10 дзён арышту
фота: Беларуская грэка-каталіцкая газета «Царква»

Айцец Віталь віну не прызнае.

30 лістапада ў Івацэвічах асудзілі на 10 дзён арышту грэка-каталіцкага святара айца Віталя Быстрова, паведамілі tut.by ягоныя блізкія.

Айца Віталя судзілі паводле артыкула 23.34. Падставай для разбіральніцтва стала нядзельная акцыя пратэсту, якая прайшла 25 кастрычніка ў Берасці.

«На яго склалі пратакол за тое, што ён, знаходзячыся ў нядзелю ў Берасці, спыніўся на пешаходнай вуліцы Савецкай і нібыта ўдзельнічаў у масавай акцыі, на правядзенне якой не было дазволу мясцовых уладаў», - паведамляе беларуская грэка-каталіцкая газета «Царква».

Айцец Віталь родам з Камянца. Там жыве ягоная маці і радня. У верасні-кастрычніку ён прыязджаў з Івацэвічаў у Берасце, каб у нядзелю адслужыць літургію ў грэка-каталіцкай парафіі святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя.

У судзе святар Віталь віну не прызнаў:

«Я ішоў Савецкай адзін. Каля кінатэатра «Беларусь» недалёка ад мяне спыніўся раварыст, у якога быў бел-чырвона-белы сцяг. Ён спыніўся з прычыны таго, што яго спынілі супрацоўнікі міліцыі. У гэты час падышлі іншыя людзі, сабралася дастаткова шмат людзей, якія прасілі, патрабавалі адпусціць раварыста. Увесь гэты час я проста стаяў. Да мяне падышоў супрацоўнік у званні падпалкоўніка, пытаўся, з якой я царквы, з якога горада. (...) Праз некаторы час я пайшоў далей (на вакзал), мяне не сталі затрымліваць. Такім чынам, у маіх дзеяннях (нават у гэтым выпадку - бяздзейнасці) удзелу ў пікеце я не бачу, - цытуе святара партал «Першы Рэгіён».

Суд прызнаў Віталя Быстрова вінаватым і прызначыў 10 дзён арышту.

Блізкія святара паведамілі, што ў святара Віталя трое дзяцей. Акрамя служэння ў царкве, ён працуе інжынерам па ахове працы на адным з сельгаспрадпрыемстваў раёна. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Івацэвіцкага РАУС.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках