25 красавiка 2024, Чацвер, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь: шлях ад пратэсту да рэвалюцыі

20
Беларусь: шлях ад пратэсту да рэвалюцыі
ФОТА: «НАША НІВА»

У краіне адбываецца ўнікальны працэс.

Вонкава гэта выяўляецца вельмі цікава.

У беларускіх сацыяльных сетках ідзе актыўнае пераасэнсаванне тактыкі рэвалюцыі. Вонкава гэта выяўляецца вельмі цікава. Многім дэманстрантам суб'ектыўна здаецца, што яны сталі менш актыўнымі. Лукашэнка і ягоныя чыноўнікі, наадварот, паказваюць усё больш нервовасці, вымушана прымаюць неадэкватныя пастановы, напрыклад, забараняюць выезд з краіны, уладкоўваюць бессэнсоўнае паляванне за чырвона-бела-чырвонай сімволікай. Гэта больш важна, бо эфектыўнасць пратэсту вымяраецца рэакцыяй улады.

А свет надае беларускай рэвалюцыі ўсё больш увагі, і справа тут не толькі ў спагадзе. Беларуская рэвалюцыя выклікала велізарную сімпатыю ва ўсіх краінах, бо яна руйнуе агульнасусветныя фобіі - страх перад «прамываннем мазгоў» і страх абыякавасці, адзіноты, так званай «атамізацыі» грамадства.

У краіне, якая ўважалася за адну з самых «тэлезамбаваных», мільёны людзей, насуперак усяму, паказваюць самастойнасць палітычнага мыслення і вельмі высокі ўзровень салідарнасці.

Адбываецца яшчэ адна ўнікальная рэч, - беларуская рэвалюцыя ўвесь час працуе над уласным зместам, у той час, як у большасці сучасных пратэстных рухаў асноўная ўвага надаецца форме, вонкавым эфектам.

Цікава, што, пачынаючы са жніўня, то адна, то другая частка беларускага грамадства бярэ на сябе лідарства. На нейкім этапе гэта былі страйкоўцы, на іншым - аб'яднанні суседзяў, студэнты і выкладчыкі, потым лекары, знакамітыя спартоўцы, журналісты, праваабаронцы. І кожная група прыўносіць у агульны змест нешта сваё. Цяпер эстафету прыняла новая група - тыя палітыкі і грамадзянскія актывісты, якіх рэжым дэпартаваў. Іх ініцыятыва - барацьба за ўвядзенне эканамічных санкцый, пачатак завочных судовых працэсаў над карнікамі, ператварэнне дыяспар у альтэрнатыўныя амбасады і многае іншае. Калі «вуліца» па-сапраўднаму актыўна падтрымае гэтыя ініцыятывы, то эстафета прадоўжыцца.

Так, ёсць сур'ёзнае арганізацыйнае пытанне: як збіраць масавыя дэманстрацыі ў цэнтры беларускіх гарадоў, калі карнікі фактычна не даюць людзям выйсці з дома, адсочваючы даслоўна кожны двор. Але дэманстранты, апрабоўваючы розныя варыянты і навучыўшыся больш эфектыўна каардынавацца праз сацыяльныя сеткі, назапасілі дастаткова навыкаў для развязання гэтай праблемы. Важна, што сама праблема не змястоўная, а менавіта арганізацыйная, тэхнічная.

Досвед паказвае, што ў такіх сітуацыях ёсць два варыянты паводзінаў. Першы варыянт, - калі людзі ясна бачаць прывабную перспектыву, вобраз краіны пасля зрынання дыктатуры і разглядаюць апанента проста як прыкрую перашкоду, не больш за тое. Другі варыянт - засяродзіцца выключна на дзеяннях карнікаў. Для першага варыянту характэрна абмеркаванне жаданай будучыні і па-сапраўднаму важных падзей. Пры другім варыянце звычайна пачынаецца смакаванне малазначных падрабязнасцяў, у цэнтры ўвагі аказваюцца не самі падзеі, а выкліканыя імі адмоўныя эмоцыі. Няцяжка зразумець, што да перамогі вядзе першы варыянт.

Прасцей кажучы, калі большасць хоча пераменаў і адначасова баіцца іх, то пратэст, хутчэй за ўсё, так і застанецца пратэстам, не перайшоўшы ў пераможную, рэвалюцыйную стадыю. Калі ж страх пераменаў атрымалася пераадолець, калі само грамадства больш не перашкаджае нармальнаму ходу гісторыі, то перашкода ў асобе колькасна невялікага кіроўнага класа «сілавікоў» перастае быць чымсьці непераадольным. Калі апазіцыйныя беларускія СМІ на мінулым тыдні абвясцілі прынцып: «Краіна з самым высокім у Еўропе IQ не павiнна больш быць самай беднай», - то ўсе сумненні зніклі. Стала зразумела, што беларуская рэвалюцыя - гэта пра далейшае развіццё сваёй краіны, а не пра «праблему Лукашэнкі». Можа быць, у беларусаў ёсць боязь здзейсніць памылкі, ёсць асцярогі за сваіх блізкіх, але страху перад зменамі больш няма.

Грыгорый Меламедаў, «Эхо Москвы»

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках